19 красавiка 2024, Пятніца, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі забралі ў маці 3-месячнае дзіцятка, «пакуль ёй рабілі аперацыю»

19
Чыноўнікі забралі ў маці 3-месячнае дзіцятка, «пакуль ёй рабілі аперацыю»
Жыхарка Лоеве Алеся Фаміных разам з бабуляй на прыёме ПЦ «ВЯСНА»

У Лоеве разгулялася сапраўдная сямейная драма.

34-гадовая жыхарка Лоева Алеся Фаміных тры месяцы таму нарадзіла сына. Яго завуць Максім. Хлопчык ніводнага дня не правёў у бацькоўскай хаце - ляжаў з маці ў лякарні праз хібы сэрца і нізкі гемаглабін. Пазней па яго прыйшлі чыноўнікі з Лоеўскага райвыканкама і забралі ў гомельскі дзіцячы дом, піша сайт тэлеканала «Белсат».

«Мне дазволілі яго абняць і пацалаваць. Сказалі, што мой муж выпівае, а ў маім доме няма ўмоў, каб гадаваць сына. Я кажу: прычым тут мой муж? Я з ім нават не распісаная», - распавядае Алеся.

Са слоў жанчыны, падставай адабраць дзіця стала няспраўная газавая пліта, адсутнасць вады ў прыватным доме, адсутнасць нарыхтаваных на зіму дроў, непрыбраны двор і сужыцель-алкаголік.

«Бацька Максіма сапраўды выпіваў, але цяпер уладкаваўся на працу. Мы ўжо зрабілі рамонт у хаце: паклеіць шпалеры, пафарбавалі падлогу, паставілі новую газавую пліту. У нас ёсць і ложачак, і калыска для Максіма. А грошай на правядзенне вады ў нас няма», - кажа маці Максіма.

Цяпер жанчына знаходзіцца на бальнічным - падчас знаходжання ў шпіталі з Максімам ёй зрабілі аперацыю па выдаленні апендыцыту.

«Максіма забралі адразу пасля аперацыі. Усё адбывалася на маіх вачах», - кажа Алеся.

Алеся Фаміных да дэкрэтнага адпачынку працавала прыбіральшчыцай у Лоеўскім райпо і зарабляла там Br 200. Бацька Максіма - алкаголік, стаіць на ўліку. Са слоў Галіны, маці Алесі, ён зарабляе Br 250.

«У нас у Лоеве такія заробкі. Тут працы няма», - кажа бабуля Максіма.

Дэкрэтныя грошы Алеся ўжо не атрымлівае. Чыноўнікі надалі ёй статус «абавязанай асобы» - чалавека, якi абавязаны кампенсаваць выдаткі дзяржавы на ўтрыманне дзяцей у выпадках, калі іх забралі на падставе пастановы камісіі ў справах непаўналетніх або пастановы суда без пазбаўлення бацькоўскіх правоў.

«Камісія ў справах непаўналетніх Лоеўскага райвыканкама яшчэ ў ліпені пастанавіла, што Максім «знаходзіцца ў сацыяльна небяспечных умовах праз неналежнае выкананне бацькамі іх абавязкаў», - цытуе пастанову бабуля Максіма. - «Гэта ўсё не адпавядае рэчаіснасці. Дзіця ніводнага дня не спала ў іх доме. Увесь час Алеся была з ім у шпіталі».

Са слоў Галіны, чыноўнікі патрабуюць ад ейнай дачкі неадкладна знайсці працу, каб аплачваць выдаткі на ўтрыманне Максіма ў дзіцячым доме.

«У Андрэя [бацька Максіма. - Заўвага.] будуць забіраць на гэтыя выдаткі 70% заробку. Тое ж самае будзе з Алесяй. Але цяпер у іх няма ні капейкі», - кажа жанчына.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках