25 красавiка 2024, Чацвер, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь рыхтуецца да абмежавання паставак нафтапрадуктаў з РФ

4
Беларусь рыхтуецца да абмежавання паставак нафтапрадуктаў з РФ

«Белнафтахім» пацвердзіў планы РФ абмежаваць бязмытны ўвоз на тэрыторыю Беларусі.

Беларускі дзяржаўны канцэрн нафты і хіміі Белнафтахім пацвердзіў планы Расеі абмежаваць бязмытны ўвоз на тэрыторыю Беларусі нафтапрадуктаў і пачаў збор інфармацыі для падрыхтоўкі індыкатыўнага балансу. Пра гэта паведамляе enkorr.com.ua са спасылкай на ліст канцэрна ў адрас беларускіх прадпрыемстваў.

Адзначаецца, што індыкатыўны баланс вызначыць аб'ём нафты і нафтапрадуктаў, неабходных для ўнутраных патрэбаў Беларусі. Пастаўкі паліва з РФ у аб'ёмах, якія перавышаюць індыкатыўны баланс, будуць забароненыя. Такім чынам, плануецца абмежаваць рээкспарт Беларуссю расейскіх нафтапрадуктаў.

Чакаецца, што пастаўкі нафтапрадуктаў абмяжуюць з чацвёртага квартала 2018 года.

Расея дамагаецца ад Беларусі адмовы ад рээкспарту ільготных паставак паліва, які прыносіць беларускаму бюджэту дадатковыя даходы, а расейскаму - страты. Частка гэтага паліва паступае ва Украіну.

Згодна з чыгуначнай статыстыкай, экспарт нафтапрадуктаў з РФ у Беларусь бесперапынна расце: удвая - у 2017-м у параўнанні з 2016-м, да 3,247 млн тон, а ў першым паўгоддзі гэтага года - яшчэ на 44% да таго ж перыяду 2017- га да 2,033 млн тон. Пастаўкі СУГ выраслі на 133% да 551,102 тысячы тон і на 128% да 479,753 тысячы тон.

У 2017 годзе з Беларусі ва Украіну было пастаўлена 65 тысяч тон дызельнага паліва з маркіроўкай «паліва дызельнае экспартнае», у першым паўгоддзі - 33 тысячы тон. Паводле інфармацыі ўдзельнікаў рынку, ТДЭ фактычна з'яўляецца расейскім ДТ, якое пасля змены спецыфікацыі рээкспартуецца з Беларусі ва Украіну з выплатай усіх збораў.

Таксама ва Украіну з Беларусі паступае расейскі звадкаваны газ з тэрміналаў «Трансэкспедыцыі». Напрыклад, у 2017 годзе аб'ём імпарту СУГ расейскай вытворчасці праз Беларусь склаў 212 тысячы тон (13% ад балансу рынка), за першае паўгоддзе 2018 года 87,5 тысячы тон (10%). У сувязі з увядзеннем РФ абмежаванняў гэтыя пастаўкі могуць быць заблакаваныя з 1 кастрычніка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках