Кіраўнікі Мінпрама і Мінбудархітэктуры афіцыйна пазбавіліся пасадаў
9- 16.08.2018, 17:24
- 20,322
Дыктатар падпісаў адпаведны ўказ.
Анатоль Чорны вызвалены ад пасады міністра архітэктуры і будаўніцтва, а Віталь Воўк ад пасады міністра прамысловасці. Адпаведны ўказ, як паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу дыктатара, падпісаў Лукашэнка.
Як вынікае з паведамлення, гэтыя чыноўнікі страцілі свае пасады «за невыкананне даручэнняў Лукашэнкі ў комплексным развіцці Аршанскага раёна і неналежнае выкананне службовых абавязкаў».
Ва ўказе таксама прапісана, што строгая вымова абвешчаная старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаю Шарстнёву.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась і старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Алег Двігалёў папярэджаныя аб няпоўнай службовай адпаведнасці.
Акрамя таго, указам прадпісана старшыні Віцебскага аблвыканкама вызваліць Аляксандра Пазняка ад пасады старшыні Аршанскага райвыканкама і прызначыць на гэтую пасаду Ігара Ісачанку.