Фотафакт: У Баранавічах Opel закідалі яйкамі і абсыпалі мукой
6- 16.08.2018, 12:26
- 33,667
Нумары легкавіка залілі фарбай.
Раніцай 16 жніўня ў Баранавічах аўтамабіль закідалі яйкамі і абсыпалі мукой. Таксама хуліганы фарбай залілі рэгістрацыйныя знакі легкавіка, піша tut.by.
Інцыдэнт адбыўся ў двары дома №155 на вуліцы Тэльмана. Паведамляецца, што месца для паркоўкі было выбрана ўдала: аўтамабіль нікому не перашкаджаў. Аўто побач хуліганы не кранулі.
У Баранавіцкім ГАУС выданню растлумачылі, што гэты ўчынак будзе расцэньвацца як хуліганства.