6 траўня 2024, панядзелак, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Малдовы: «Зялёныя чалавечкі» пераходзяць Днестр

12
Мінабароны Малдовы: «Зялёныя чалавечкі» пераходзяць Днестр
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА DESCHIDE.MD

Расейскія войскі зладзілі правакацыю ў Прыднястроўі.

Расея не можа ўважацца за міратворца ў Прыднястроўі, і пайшла на правакацыю супраць Малдовы.

Пра гэта ў сваім Facebook заявіў малдоўскі міністр абароны Еуджен Стурза.

"Хтосьці думае, што выкарыстанне пагроз можа зрабіць цябе сябрам. Як можна, залазячы на плот і пагражаючы суседу, спадзявацца, што ён стане вашым сябрам? Парадаксальна, але гэта спрабуе зрабіць наш сусед Расея, праводзячы вайсковыя вучэнні з фарсаваннем Днястра", - напісаў ён.

"Такога кшталту вучэнні ў Зоне бяспекі, з бранаванымі грузавікамі без нумарных знакаў - гэта правакацыйныя дзеянні, якія падрываюць асновы абгрунтавання расейскай стараны як міратворчай місіі. Ім вельмі складана растлумачыць, што вучэнні зялёных чалавечкаў па пераходзе Днястра на бронетэхніцы не з’яўляюцца міратворчай місіяй, і тое , што яны робяць, не гарантуе міру ў рэгіёне. Можа, АБСЕ дапаможа нам растлумачыць розніцу?" - дадаў Стурза.

Місія АБСЕ ў Малдове выказвае сваю ўстурбаванасць у сувязі з правядзеннем Аператыўнай групай расейскіх войскаў вучэнняў, сярод іншага фарсіравання ракі Днестр, у Зоне бяспекі 14 і 15 жніўня. Місія накіравала сваіх супрацоўнікаў у зону бяспекі, але ім перашкодзілі правесці поўны маніторынг вучэнняў.

13 жніўня на афіцыйным сайце Заходняй вайсковай акругі Расеі з'явілася інфармацыя аб тым, што Аператыўная група расейскіх войскаў, дыслакаваных у прыднястроўскім рэгіёне, падрыхтавала баявую бронетэхніку для магчымых вучэнняў з пераходам водных бар'ераў.

Раніцай 14 жніўня на левым беразе Днястра, ля пляжу ў сяле Тырнаўка Слабадзейскага раёна і ў пешаходнага моста праз раку Днестр ў Ціраспалі, была размешчаная бронетэхніка і вайсковыя грузавыя аўтамабілі без нумарных знакаў і знакаў адрознення. Паводле паведамленняў, добра быў чутны гук матораў бронетэхнікі, а вайсковую тэхніку заўважылі, калі яна ўвайшла ў воды ракі Днестр.

Згодна з падпісаным у 1992 годзе ў Маскве Пагадненнем аб прынцыпах мірнага ўрэгулявання ўзброенага канфлікту на Днястры, у Зоне бяспекі (больш за 200 км уздоўж ракі) размясцілі пасты міратворчых сіл Расеі, Малдовы і Прыднястроўя.

Пазней была заснавана і Аб'яднаная кантрольная камісія, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Прыднястроўя, Малдовы, Расеі, Украіны і АБСЕ, Аб'яднанае вайсковае камандаванне, Аб'яднаны штаб, Супольныя міратворчыя сілы і апарат вайсковых назіральнікаў. Правядзенне вайсковых вучэнняў у зоне бяспекі патрабуе дазволу АКМ, чаго ў гэтым выпадку не было зроблена, адзначаюць у АБСЕ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках