25 красавiка 2024, Чацвер, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі Гарадзеншчыны адзначылі гадавіну «Цуду на Вісле»

3
Палякі Гарадзеншчыны адзначылі гадавіну «Цуду на Вісле»

Некалькі дзясяткаў жыхароў Гародні ўшанаваць памяць загінулых у розныя гады польскіх жаўнераў.

Некалькі дзясяткаў гарадзенскіх палякаў у сераду 15 жніўня прыйшлі на вайсковыя могілкі ў Гародні, каб ушанаваць памяць загінулых у розныя гады польскіх жаўнераў, піша hrodna.life.

У гэты дзень адзначаецца Дзень польскага войска. Гісторыя свята бярэ свой пачатак у 1920-м годзе, у часы Савецка-польскай вайны.

Так званы «Цуд на Вісле» здарыўся 98 гадоў таму, калі польскае войска спыніла савецкі паход на Еўропу. Пад Варшавай жаўнеры змаглі адбіць атаку бальшавікоў, а ўжо 16 жніўня пайшлі ў контратаку. 20 верасня супраціўнік ужо быў адкінуты пад Гародню, дзе адбылася яшчэ адная бітва, якая атрымала назву «Бітва на Нёмне».

Вайна скончылася 18 сакавіка 1921 года падпісаннем Рыжскай мірнай дамовы паміж Польшчай і СССР.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках