25 красавiка 2024, Чацвер, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першая ахвяра «бязвізу»: у Гародні ангельца высадзілі з аўтобуса за адсутнасць шэнгена

24
Першая ахвяра «бязвізу»: у Гародні ангельца высадзілі з аўтобуса за адсутнасць шэнгена

Ад'язджаў з Беларусі ангелец спехам на таксоўцы.

Няведанне не вызваляе ад адказнасці, паўтараюць нам у кожнай службе, а вось пра тое, што веды ўсё ж павінны быць, хоць бы якія, згадаць забываюць.

Так днямі ў Гародні трапіў у нявыкрутку кіроўца міжнароднага рэйсавага аўтобуса, а пацярпеў праз гэта іншаземец, піша kp.by.

Ангелец-турыст прыехаў у Беларусь, скарыстаўшыся так званым «бязвізам», а з'ехаць не змог праз... адсутнасць візы. Кіроўца аўтобуса «Гародня-Лодзь», правяраючы пашпарты, згадаў, што за правоз праз мяжу пасажыра без адпаведных дакументаў, яму пагражае штраф 3 000 еўраў. А таму, не знайшоўшы ў пашпарце вандроўніка з Вялікабрытаніі запаветнага шэнгену, без ваганняў выставіў таго з аўтобуса.

Ангелец застаўся «ля разбітага карыта»: амаль уночы на вакзале у расейскамоўнай Гародні, ды і яшчэ тэрмін бязвіза заканчваўся ў гэты ж дзень.

Пакідаць сінявокую замежніку давялося спехам: на таксоўцы ў літоўскія Друскенікі за 50 еўраў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках