19 красавiка 2024, Пятніца, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

69% бацькоў у Татарстане выбралі татарскую мову ў якасці роднай

2
69% бацькоў у Татарстане выбралі татарскую мову ў якасці роднай

Гэта нават больш, чым працэнтная доля татараў у рэспубліцы.

69% бацькоў у Татарстане выбралі татарскую мову ў якасці роднай для сваіх дзяцей-школьнікаў, яшчэ 29% - расейскую. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі дэпутат расейскага парламента ад Татарстана Ільдар Гільмутдзінаў. Цікава, што ў Татарстане працэнтная доля татарскага і расейскага насельніцтва іншая - татараў у рэспубліцы ўсяго блізу 53%, а расейцаў - блізу 40%, піша nn.by.

Нагадаем, расейскі парламент ухваліў закон аб вывучэнні родных моў, у адпаведнасці з якім афіцыйныя мовы нацыянальных рэспублік перастануць быць абавязковымі прадметамі і пяройдуць у неабавязковую частку школьнай праграмы.

Напрыклад, у Татарстане выкладаць татарскую мову будуць на факультатывах толькі тым школьнікам, для якіх гэтая мова з’яўляецца роднай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках