23 красавiка 2024, aўторак, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як будзе мяняцца сістэма падліку балаў на ЦТ

2
Як будзе мяняцца сістэма падліку балаў на ЦТ
Фота: bymedia

Балы за заданне абітурыент будзе ведаць загадзя.

Сёлета Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў апрабаваў новую методыку падліку вынікаў ЦТ. Як паведамляе tut.by, пра гэта на прэс-канферэнцыі распавяла першая намесніца дырэктара РІКВ Наталля Вайцэховіч.

Перш за ўсё Наталля Вайцэховіч удакладніла: вынікі ЦТ гэтага года ацэньваліся згодна з ранейшай методыкай, «зацверджанай загадам Міністэрства адукацыі і выкарыстоўвалася цягам больш чым 12 гадоў».

- Мы можам казаць пра мадэльную апрабацыю. Вынікі ЦТ гэтага года былі разлічаныя і паводле ранейшай, і паводле новай методыкі.

У чым яна палягае? Галоўнай перавагай новай сістэмы падліку Наталля Вайцэховіч называе празрыстасць.

- Вынікі будуць больш празрыстымі. Кожнаму заданню з варыянту тэсту будзе прысвойвацца першасны бал, які абітурыенты змогуць убачыць яшчэ да пачатку цэнтралізаванага тэставання. Ён будзе вызначаны і зацверджаны спецыфікацыяй, якую штогод зацвярджае Міністэрства адукацыі. Затым у працэсе праверкі работ абітурыентаў будуць уведзеныя каэфіцыенты. Далей будзе разлічаны тэставы выніковы бал. Свой ранг абітурыенты змогуць убачыць у нас на сайце.

Методыка, падкрэсліла Наталля Вайцэховіч, у сусветнай практыцы не новая: яна выкарыстоўваецца ў многіх краінах. Выкарыстоўваць яе ў Беларусі могуць пачаць ужо налета.

- У выніках мадэльнай апрабацыі мы ўбачылі шмат плюсаў. Пытанне знаходзіцца ў стадыі разгляду.

Цяпер, нагадаем, пры ацэнцы кошту пытання ўлічваецца ў тым ліку і тое, колькі чалавек адказалі на яго правільна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках