23 красавiка 2024, aўторак, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як падарожнічаць шмат, зручна і танна

1
Як падарожнічаць шмат, зручна і танна

12 геніяльных лайфхакаў.

Выданне golos.io сабрала 12 каштоўных парад для аматараў падарожжаў.

Падпішыцеся на акцыі вашых улюбёных авіякампаній, каб першымі даведвацца пра вялікія распродажы і па-сапраўднаму эканоміць. Менавіта так можна набыць квіток за 1$.

Дадатак GateGuru раскажа вам усё пра аэрапорты свету. Дзе знаходзяцца банкаматы, якія крамы ёсць у Duty Free.

Аформіце гадавую страхоўку, якая ўключае ўсе краіны свету і тэрмін знаходжання за мяжой 90 дзён. Куды б вы раптам ні сарваліся, вы заўсёды будзеце пад абаронай.

Калі ў вас транзіт праз Сінгапур або Стамбул, не забудзьцеся запісацца на бясплатныя аглядныя экскурсіі.

Старайцеся набываць квіткі на начныя аўтобусы/цягнікі/рэйсы. Так вы выдатна зэканоміце на жыллі.

У купэйных вагонах РЧ выбірайце 37 і 38 месца. Тады ў купэ ў вас будзе ўсяго два месцы замест чатырох.

Можаце ўзяць удзел у карнавале Рыа-Дэ-Жанэйра, проста набыўшы ў спецыяльных фірмах убор. А ўдзельнічаць - гэта не глядзець з боку. Гэта зусім іншыя эмоцыі.

Самае таннае месца на Мальдывах - востраў Маафушы. Гатэль 3 зоркі за 48$. І такія месцы ёсць на ўсіх курортах. Надайце падрыхтоўцы больш часу і вы будзеце ўзнагароджаныя.

У супермаркетах Амерыкі, Тайланда, Ганконга і іншых краін за 2 гадзіны да закрыцця ажыццяўляюцца зніжкі да 50% на прадукты, якія хутка псуюцца.. Ешце далікатэсы са зніжкай.

Бясплатны Wi-Fi ва ўсім свеце ёсць у бібліятэках і ВНУ, а не толькі ў Макдоналдс.

Карыстайцеся Groupon. Ён ёсць у 40 краінах свету.

Калі вы надоўга з'ехалі з дома, напрыклад, у кругасветнае падарожжа на тры месяцы, то па вяртанні можаце зрабіць пераразлік за паслугі ЖКГ. Патрэбныя толькі талоны/квіткі на транспарт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках