23 красавiка 2024, aўторак, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Жлобінскі БМЗ выкідвае кіламетры ржавага дыму

11
Відэафакт: Жлобінскі БМЗ выкідвае кіламетры ржавага дыму

Гэта не пажар і не надзвычайная сітуацыя.

«Гэта штодзённасць жлобінскага БМЗ (Беларускага металургічнага завода)», піша телеграм-канал Nexta.

«Выкіды ў паветра жахлівыя. Асабліва апошні год. Часта выкіды ржавага дыму расцягваюцца на 10 км і бачныя няўзброеным вокам. Каля завода, калі праязджаць на аўто, пекла. Унутры яшчэ горш. Я там прапрацаваў 10 гадоў. Балазе, лёс павярнуўся так, што цяпер я ўжо там не працую. Тыя фільтры, што ўсталяваныя над цэхамі, не спраўляюцца з тым аб'ёмам выкідаў, што робіць завод. Усё, што не паспяваюць фільтраваць, проста вылятае праз дах у неба.

На відэа бачны запуск адной з 3 печаў, якая плавіць металалом. І такіх печаў - па тры штукі на заводзе. Кожная з іх робіць такія выкіды прыкладна раз на гадзіну і часцей. У выніку, за дзень, такія выкіды адбываюцца прыкладна 72 разы. Да найбліжэйшай ад завода вёскі - 3 км. Да 80-тысячнага Жлобіна - 7 км наўпрост.

Там круцяцца вельмі вялікія грошы. Але патрэбныя вельмі буйныя рэканструкцыі, каб нешта змяніць. Проста хацелася б агучыць для народу. Бо гэты завод апошнія гадоў 10 копціць ужо вельмі моцна. А апошнія 2 гады копціць наогул так, што часам за 500 метраў ад яго на вуліцы цяжка дыхаць.

Бываюць дні калі пыл з завода не ўверх ідзе, а сцелецца адразу на зямлю.

У 2015-м годзе Лукашэнка наведаў БМЗ. Тады ён запатрабаваў знізіць сабекошт прадукцыі прыкладна на 25 адсоткаў. А таму ні пра якія фільтры не можа быць і гаворкі. На першым месцы тут не бяспеку, а паказчыкі».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках