29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усе ідуць сюды, каб нешта змяніць»

«Усе ідуць сюды, каб нешта змяніць»

Рушыла пілігрымка на ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браслаў.

Больш за 80 пілігрымаў рушылі з Глыбокага на ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браслаў. Гэтая пілігрымка адметная тым, што большасць яе складае моладзь, перадае «Радыё Рацыя».

Яна цікавая і добра арганізаваная, таму да яе далучаюцца не толькі падлеткі з Віцебскай дыяцэзіі, але і з іншых. Рэклама пра пілігрымку заўжды размяшчаецца ў сеціве. Моладзь распавядае, чаму яна рушыла ў пілігрымку:

– Усе ідуць сюды, каб нешта змяніць. Проста ў пошуках Бога, каб чарговы раз вярнуцца да яго і стаць ягоным шчаслівым дзіцём.

– Таму што паклікалі сябры. І я ўжо даўно хацеў гэта зрабіць, але не атрымлівалася. Бо былі нейкія справы, танцы. А гэтым разам сабраліся з сябрамі. Гэта магчымасць пазнаёміцца, адасобіцца, падумаць.

– Я ўдзельнічаю ў чацвёртай пілігрымцы. Мне сем гадоў. І я хаджу, таму што тата ходзіць. У мяне вельмі шмат сяброў, нават больш сяброў-падлеткаў, чым маленькіх.

– Мы з Лынтуп. Тут крутая атмасфера. Тут ужо ўсе свае. Можа хтосьці ідзе, каб завесці новыя знаёмствы, каб неяк з карысцю правесці час. Бо яго па-дурному марнуюць ля кампутара ці лежачы на канапе.

Урачыстасці ў Браславе ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў адзначаць з 17 па 18 жніўня. Святочныя набажэнствы адслужаць ксёндз-экзарцыст Аляксандр Жарнасек, дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і французскі біскуп Дамінік Рэ.

Падчас урачыстасцяў адбудзецца канцэрт арганнай музыкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках