14-гадовы амерыканец балатуецца на пасаду губернатара
1- 15.08.2018, 11:56
- 8,159
Гэта дазволена Канстытуцыяй штата.
У мінулым годзе ў амерыканскім штаце Вермонт змяніўся губернатар. Наступныя выбары пройдуць толькі праз чатыры гады, але 14-гадовы амерыканец Этан Зонэборн ужо заявіў, што гатовы пазмагацца за перамогу, піша mashable.com.
На сваім сайце Этан сцвярджае, што ў яго ёсць правільныя ідэі рэформы аховы здароўя, эканамічнага развіцця і адукацыі штата. Хлопец сцвярджае, што засноўвае сваю кампанію на пытаннях жыхароў Вермонта, а не на асабістых інтарэсах.
Этан не хавае, што яму 14 гадоў. Як ні дзіўна, у перадвыбарчай гонцы гэта не перашкода. У Канстытуцыі Вермонта сцвярджаецца, што патэнцыйны кандыдат павінен пражыць у штаце як мінімум чатыры гады. Ніякага абмежавання паводле ўзросту няма.