20 красавiка 2024, Субота, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталікі адзначаюць Унебаўзяцце Найсвяцейшай Багародзіцы

Каталікі адзначаюць Унебаўзяцце Найсвяцейшай Багародзіцы

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр правядзе імшу ў Магілёве.

15 жніўня, згодна з літургічным календаром Рымска-каталіцкай царквы, адзначаецца свята Унебаўзяцце Найсвяцейшай Багародзіцы.

На Усходзе і на Захадзе свята мае розныя назвы. Грэкі называлі яго «Koimesis» - «Апусканне ў сон» (Успенне). На Захадзе замацаваўся лацінскі назоў «Assumption» - «ўзяцце», «прыняцце». Маецца на ўвазе «Узяцце Найсвяцейшай Панны Марыі ў нябесную славу». Паводле хрысціянскай традыцыі, маці Ісуса Хрыста не памерла, а была ўзятая на неба з душой і целам.

У гэты дзень каталікі нясуць у храмы для асвячэння рознакаляровыя букеты з каласкоў, кветак, траў і пладоў, а таксама па-майстэрску сплеценыя вяночкі, прыгожа выпечаныя перапечкі.

15 жніўня ў свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёўскім кафедральным саборы святую Імшу ўзначаліць Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках