25 красавiка 2024, Чацвер, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Андрэй Павук вывеў суд на чыстую ваду

8
Блогер Андрэй Павук вывеў суд на чыстую ваду
АНДРЭЙ ПАВУК

Высвятляецца, пастанова суда была гатова да пачатку паседжання.

Блогер Андрэй Павук выклаў цікавую фатаграфію з суду, у якім патрабаваў дазволіць яму прысутнічаць на планёрках Кастрычніцкага райвыканкама, піша «Новы час».

«15 хвілінны перапынак у судзе. Памочнік пракурора забыў шпаргалку з прынятым рашэннем. Яшчэ не слухалі тлумачэнні і довады» - напісаў Павук на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку»

У перапынку пасяджэння Андрэй Павук знайшоў ліст з судовым рашэннем у сваёй справе, які страціў памочнік пракурора Шыбут.

Нагадаем, сябра БАЖ блогер Андрэй Павук дамагаўся права прысутнічаць на планёрках Кастрычніцкага райвыканкама. Райвыканкам яму адмовіў і Павук наважыў звярнуцца ў суд.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках