20 красавiка 2024, Субота, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларускія рублі выдавалі за сінгапурскія даляры

2
Як беларускія рублі выдавалі за сінгапурскія даляры

Трое зламыснікаў старанна прадумалі схему.

У Джакарце ашуканцы абменьвалі на інданэзійскія рупіі якія выйшлі з ужывання беларускія купюры, выдаючы іх за сінгапурскія даляры. Пра гэта распавядае выданне Indonesia Expat, піша сайт «Беларусь і свет».

Трое зламыснікаў старанна прадумалі схему. Адзін з іх, добра апрануты і прэзентабельны, з чамаданам у руцэ падыходзіў на вуліцы да пажылых людзей, у асноўным жанчын, і прадстаўляўся топ-мэнэджэрам нафтавай кампаніі.

Ён тлумачыў, што прыехаў у Інданэзію з Сінгапура ахвяраваць буйную суму на дабрачыннасць, чамадан набіты сінгапурскай валютай, і цяпер ён шукае патрэбны адрас, каб абмяняць суму на мясцовыя грашовыя знакі і перадаць іх у фонд.

У працэсе да размовы быццам бы выпадкова далучаліся двое змоўшчыкаў, якія праўдамі і няпраўдамі ўгаворвалі ахвяру дапамагчы замежніку і абмяняць «даляры» на свае ўласныя грошы, бо той дае неймаверна выгадны курс.

Пажылых людзей настолькі зашумліваюць, што яны згаджаліся паехаць дадому і ў банк за ўсімі ашчаджаннямі. А адна жанчына за пару дадатковых банкнот нават аддала ашуканцам «на памяць» два залатыя пярсцёнкі, зняўшы іх са сваіх пальцаў.

Крыху пазней ахвяры або іх сваякі высвятлялі, што замест купюр сінгапурскіх даляраў злачынцы абменьвалі банкноты беларускіх рублёў, якія, у дадатак да ўсяго, ужо выйшлі з ужывання.

Паліцыя ўрэшце затрымала ашуканцаў. «Топ-мэнэджарам» быў 64-гадовы інданезіец Додзі Дана, а «выпадковымі мінакамі» - 50-гадовы Рудзі Мэлала і 27-гадовы Тэдзі Сецяван.

Додзі прызнаўся ў тым, што падмануў пры дапамозе апісанай вышэй схемы 11 чалавек. Пачкі купюр наміналам у 500 беларускіх рублёў ён набыў у гандляроў старымі грашовымі знакамі ў Джакарце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках