25 красавiка 2024, Чацвер, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Шэймана паслаў, а ён ні чорта не зрабіў - генерал!

60
Лукашэнка: Шэймана паслаў, а ён ні чорта не зрабіў - генерал!
ВІКТАР ШЭЙМАН

Дыктатар прайшоўся па самаму блізкаму асяроддзю.

Падчас свайго візіту ў Аршанскі раён Лукашэнка абрынуўся са шквалам крытыкі на ўрад і прыстрашыў разагнаць яго да канца тыдня.

Дасталася кіраўніцтву ўрада, адміністрацыі і ўпраўленню справамі Лукашэнкі, Савету бяспекі, губернатару і іншым прадстаўнікам мясцовай вертыкалі ўлады, а таксама старшыні «палаты прадстаўнікоў» Уладзіміру Андрэйчанку, які курыруе Віцебскую вобласць, піша tut.by.

«Гэта ваша праца як начальніка штаба (адміністрацыі Лукашэнкі), і таго ж Шэймана, і таго ж Андрэйчанкі. Ён адказны тут разам з памочнікам Субоціным. Сядзяць, як мышы пад венікам. Я вас для чаго сюды накіраваў? Агіднае стаўленне да справы!» - падкрэсліў дыктатар.

«Я патрабую, а ва ўрадзе разумныя сядзяць - «ды пофіг, што ён там патрабуе». І ў гэтым вінаваты вы, я вам гэта публічна пры ўсіх кажу. Вы, былы кіраўнік маёй адміністрацыі, не стварылі ва ўрадзе напружання, каб рашэнні прэзідэнта былі бездакорна выкананы, - раскрытыкаваў Лукашэнка працу прэм'ер-міністра. - Я вас папярэджваў: працаваць там трэба, як у ваенны час. І Шэймана туды паслаў, які ні чорта не зрабіў у плане кантролю. Ні чорта - генерал! Таму вы мне не распавядайце», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках