Фотафакт: Як аднаўляюць Крэўскі замак
2- 14.08.2018, 18:57
- 38,100
Замак у Крэве - сведка значных для Беларусі гістарычных падзей.
Працягваецца рэстаўрацыя Крэўскага замка. Раней гэтым летам была закансерваваная адна з частак замка, цяпер плануецца аднавіць участкі паўночна-заходняй сцяны і ўзвесці над ёй дах, піша nn.by.
«Выглядае вельмі нават прыстойна», - адазваўся ў «Фэйсбуку» аб рэканструкцыі гісторык Мікалай Волкаў.
«Мары [аб аднаўленні Крэўскага замка] спраўджваюцца!» - піша Ігар Чарняўскі.
Паўночна-заходняя сцяна, лепш захавалася, аднаўляюць на ўсю вышыню, да 12 м.
У замку існавала баявая галерэя, якую можна аднавіць толькі гіпатэтычна. Але спробы рэканструкцыі будуць зробленыя.
Нагадаем, што замак з'яўляецца сведкам многіх гістарычных падзей. Да прыкладу, у 1385 годзе, у замку была падпісаная Крэўская унія, якая аб'яднала ВКЛ і Польшчу.