26 красавiка 2024, Пятніца, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцём Мілеўскі можа вярнуцца ў берасцейскае «Дынама»

3
Арцём Мілеўскі можа вярнуцца ў берасцейскае «Дынама»
АРЦЁМ МІЛЕЎСКІ

Пра гэта паведаміў даўні сябар футбаліста.

Арцём Мілеўскі, магчыма, вернецца ў шэрагі берасцейскага «Дынама», з якіх яго «папрасіў» цяпер ужо былы галоўны трэнер клуба Аляксей Шпілеўскі. Як паведамляе «Прессбол», пра гэта падчас вэб-канферэнцыі распавёў Аляксандр Аліеў, даўні сябар Мілеўскага.

- З Мілеўскім часта размаўляем. Я, дарэчы, не ведаў, што прыбралі трэнера. Я два дні таму Арцёму тэлефанаваў. Спытаў, як справы, што адбываецца. Ён сказаў: «Пакуль нічога казаць не буду, але, можа, вярнуся назад». Дай Бог, каб ён вярнуўся, таму што ў Берасці ён паказваў добры футбол, быў лідарам каманды. Цяпер Мілеўскага там не стае... Марадона яго абняў падчас прадстаўлення. Такія людзі проста так не абдымаюць. Тое, што там адбылося ў клубе, я думаю, справядлівасць перамагла, - сказаў Аліеў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках