20 красавiка 2024, Субота, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці руйнавання моста ў Італіі

Сталі вядомыя падрабязнасці руйнавання моста ў Італіі
Фота: @il_pucciarelli/Twitter

Маштаб разбурэнняў велізарны.

Італійскія ўлады афіцыйна пацвердзілі гібель 11 чалавек у выніку абвальвання аўтамабільнага моста ў Генуі. Аднак ратавальнікі не выключаюць, што колькасць загінулых можа ўзрасці.

Пра гэта заявіў кіраўнік генуэзскай управы ў надзвычайных сітуацыях Франчэска Берман, паведамляе Repubblica (пераклад - «Европейская правда»).

СМІ раней паведамлялі пра 20 загінулых, аднак афіцыйна гэтыя звесткі не пацверджаныя.

Берман заявіў, што выратавальнікам пакуль удалося выявіць целы 11 загінулых, у тым ліку адно дзіця, але пошукавая аперацыя прадаўжаецца. Таксама знойдзеныя пяцёра пацярпелых.

«Маштаб разбурэнняў велізарны, дзясяткі загінулых могуць быць сярод тых, хто зваліўся з віядука і застаўся ў пастцы пад абломкамі. Пажарныя разам з медыкамі здабываюць пацярпелых, некаторыя з іх ужо знаходзяцца ў шпіталях Генуі. Мы атрымліваем поўную падтрымку Ламбардыі і П'емонта, усе лякарні даступныя», - сказаў Берман.

Падчас выратавальных работ быў выяўлены выцек газу, праз што на некаторы час давялося эвакуяваць усіх з зоны пошукаў.

Частка моста Марандзі даўжынёй блізу 100 метраў зруйнавалася сёння блізу поўдня. Паводле папярэдніх звестак, абрынулася секцыя, якая праходзіла над чыгуначнымі рэйкамі і ракой Палчаверай.

Траса А10, на якой знаходзіцца мост, перакрытая. Мост Марандзі пабудаваны ў 1960-х гадах на захад ад цэнтра Генуі. Яго даўжыня складае 1182 метры, вышыня - 90 метраў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках