29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два беларускія форварды прадоўжаць кар'еру ў Канадзе

Два беларускія форварды прадоўжаць кар'еру ў Канадзе

Хакеісты ўклалі дамовы з «Муз Джо Уорыёрз».

Нападнікі Данііл Сцяпанаў і Ягор Буяльскі падпісалі кантракты з клубам «Муз Джо Уорыёрз», які выступае ў Канадскай хакейнай лізе (CHL), паведамляе «Прессбол».

Абодва гульцы былі абраныя гэтай камандай на мінулым драфце CHL. Хакеісты ўжо паляцелі за акіян, дзе рыхтуюцца да трэніровачнага лагера, які стартуе 22 жніўня.

У мінулым рэгулярным сезоне 17-гадовы Сцяпанаў набраў 27 (6+21) балаў у 52 матчах за БФСТ «Дынама», «U17» і «U18», а таксама 3 (2+1) балы ў 4 матчах плэй-оф за «U18». На юнацкім чэмпіянаце свету ў 5 гульнях на ягоным рахунку нуль балаў і паказчык карыснасці «-3».

17-гадовы Буяльскі ў мінулым чэмпіянаце набраў 48 (19+29) балаў у 49 гульнях за «U17» і 2 (2+0) балы ў 2 гульнях плэй-оф. На турніры Mac's 2018 у Калгары ён набраў 6 (5+1) балаў у 6-ці гульнях.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках