20 красавiка 2024, Субота, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканоміка Польшчы ў другім квартале гэтага года значна вырасла

Эканоміка Польшчы ў другім квартале гэтага года значна вырасла
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

ВУП краіны-суседкі Беларусі ў другім квартале вырас больш чым на 5%.

Эканамічны рост у Польшчы ў другім квартале склаў 5,1% што да паказчыкаў за аналагічны прамежак мінулага года. Як паведамляе «Радыё Польшча», пра гэта паведамляе польская Галоўная статыстычная ўправа.

Вядучы эканаміст банка Societe Generale Яраслаў Яняцкі падкрэслівае, што гэта другі запар квартал са станоўчай дынамікай росту ВУП, якая перавышае 5%. Ён адзначае, што гэтыя звесткі выклікаюць аптымізм пры тым, што эканамічны рост не суправаджаецца высокай інфляцыяй.

Экспэрт дадае, што гэтыя звесткі з'яўляюцца папярэднімі, і пакуль не вядома, як сфармавалася мадэль эканамічнага росту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках