29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Ганцавічамі яшчэ адно двухмесячнае дзіця пасля прышчэпак трапіла ў рэанімацыю

34
Пад Ганцавічамі яшчэ адно двухмесячнае дзіця пасля прышчэпак трапіла ў рэанімацыю
АРХІЎНЫЯ ФОТА

У дзіцяці пасля прышчэпак паднялася тэмпература.

13 жніўня ў Ганцавічах памёр двухмесячны хлопчык пасля таго, як яму зрабілі планавыя прышчэпкі. 14 жніўня «Радыё Свабода» стала вядома, што прынамсі яшчэ адна дзяўчынка такога ж узросту трапіла ў рэанімацыю.

Вікторыя Сукач з вёскі Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна прыйшла ў сельскі фельчарска-акушэрскі пункт з дачкой на прышчэпку прыблізна ў той жа самы час, калі і маці памерлага хлопчыка Кірылы. Жанчыны нават перакінуліся некалькімі словамі.

Цяпер Вікторыя з двухмесячнай дачкой Ульянай знаходзіцца ў рэанімацыі ў дзіцячай лякарні ў Баранавічах. Туды яе прывезлі, калі ў дзіцяці пасля прышчэпак паднялася тэмпература.

«Прыйшлі дадому, праз гадзіну вымералі тэмпературу, было 37,2. Дзіця паела і адразу выплюнула ўсё малако. Звярнулася ў амбулаторыю, каб выпісалі бясплатны рэцэпт для дзіцяці. Увесь час дачка была ў мяне на руках, плакала, задыхалася. Не ведалі, што рабіць, выклікалі хуткую. Лекар хуткай нас агледзеў і адразу ў рэанімацыю ў Ганцавічы накіраваў. У рэанімацыі нешта ўкалолі, паставілі кропельніцу, дачка спала. Потым прыехалі баранавіцкія лекары, паглядзелі і наважылі нас забраць. А 20.00 мы ўжо былі ў Баранавічах у рэанімацыі», - кажа Вікторыя.

Са слоў Вікторыі, яе дачцэ, як і памерламу хлопчыку, рабіла прышчэпкі лекарка з Агарэвіцкай амбулаторыі, якая прыязджала ў ФАП у Вялікія Круговічы.

«Нам з двух шпрыцаў укалолі за раз. Адзін з французскай прышчэпкай, другі - з карэйскай, ад гепатыту, слупняка», - кажа Вікторыя.

Лекары запэўнілі Вікторыю, што цяпер ужо ўсё будзе добра, «самае страшнае ў мінулым».

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках