19 красавiка 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі зруйнаваўся аўтамабільны мост: загінулі дзясяткі чалавек

У Італіі зруйнаваўся аўтамабільны мост: загінулі дзясяткі чалавек

Абломкі моста ўпалі на густанаселены раён Генуі.

У Генуі на поўначы Італіі абрынулася секцыя аўтамабільнага моста. Пра гэта паведамляе агенцтва Ansa. У выніку загінулі дзясяткі людзей, піша Reuters са спасылкай на мясцовую хуткую дапамогу.

Адрэзкі даўжынёй амаль сотню метраў абрынуліся з абодвух бакоў моста. Аб пацярпелых у выніку руйнавання пакуль не паведамляецца. Італійскія СМІ пішуць, што ў момант руйнавання на мосце было шмат аўтамабіляў.

Мост, пабудаваны ў 60-х гадах, праходзіць над ракой і ўзбярэжжам, дзе знаходзяцца жылыя дамы. Repubblica піша, што абломкі моста ўпалі на густанаселены раён. У выніку руйнавання ёсць пацярпелыя. На ацэнку Ansa, пры абрушэнні маглі пацярпець блізу дзесяці аўтамабіляў. Мяркуючы з фотаздымкаў месцаў, абломкі маглі зваліцца на некаторыя будынкі.

Фота: repubblica.it

На месца накіраваліся паліцыянты, ратавальнікі і брыгады хуткай дапамогі.

Рух на трасе А10 перакрыты ў абодвух кірунках.

Мост Марандзі з 1963 да 1967 года будавала Società Italiana per Condotte d'Acqua, нагадвае Repubblica. Ён праходзіць над ракой Пальчэверай і злучае раёны Генуі Сампьердарэна і Карнільяна. Даўжыня моста - 1182 метры, вышыня дарожнага палатна дасягае 45 метраў, вышыня пілонаў дасягае 90 метраў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках