26 красавiка 2024, Пятніца, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель: Ніякіх змяненняў межаў на Балканах

2
Ангела Мэркель: Ніякіх змяненняў межаў на Балканах
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ
ФОТА: PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Канцлерка Нямеччыны папярэдзіла прэзідэнтаў Сербіі і Косава.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель выступіла супраць усялякіх зменаў межаў на Балканах пасля таго, як лідары Сербіі і Косава прапанавалі змяніць цяперашнія межы.

Пра гэта піша Politico.

Каментары Мэркель былі відавочна накіраваныя на тое, каб прыцішыць размовы аб магчымым падзеле Косава - перспектыве, якая, як многія асцерагаюцца, выкліча гвалт у нестабільных Балканах на фоне патрабаванняў іншых краін аб памежных зменах.

"Тэрытарыяльная цэласнасць дзяржаў заходніх Балканаў усталяваная і недатыкальная", - заявіла Мэркель у пачатку прэс-канферэнцыі ў Бэрліне з прэм'ер-міністрам Босніі і Герцагавіны Дзянісам Звіздзічам.

"Гэта трэба паўтараць зноў і зноў, бо зноў і зноў робяцца спробы пагаварыць аб межах, а мы не можам гэтага рабіць", - сказала Мэркель.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч у мінулым месяцы высунуў ідэю падзелу Косава, якое абвясціла незалежнасць ад Сербіі ў 2008 годзе. Найбольш часта абмяркоўваецца сцэнар, які прадугледжвае прызнанне Поўначы Косава часткай Сербіі. Яшчэ адна магчымасць, якая часта абмяркоўваецца, што да Косава можа далучыць у асноўным албанскую этнічную частка Паўднёвай Сербіі.

Большасць з 1,8 мільёна жыхароў Косава з'яўляюцца этнічнымі албанцамі, аднак на тэрыторыі пражываюць і іншыя этнічныя групы, да прыкладу сербы.

На мінулым тыдні прэзідэнт Косава Хашым Тачы заявіў, што ён супраць этнічнага падзелу, але выступае за "карэкцыю межаў". Фактычна ён выступіў за далучэнне да Косава тэрыторый поўдня Сербіі з албанскім насельніцтвам без перадачы косаўскіх тэрыторый Сербіі.

Такі сцэнар, у выпадку рэалізацыі, стварае непрыемны прэцэдэнт для Босніі і Герцагавіны. Як вядома, у яе складзе ёсць Рэспубліка Сербская, лідары якой увесь час намагаюць дамагчыся ўз'яднання з Сербіяй. Таксама гэта магчыма, справакуе заклікі да зменаў межаў у іншых частках рэгіёну.

Як вядома, Еўразвяз вядзе перамовы аб уступленні Сербіі з 2014 года, але Брусэль падкрэслівае, што ніводзін будучы чалец ЕЗ не можа мець тэрытарыяльных або памежных спрэчак.

Сербія не прызнае незалежнасці Косава, якая была абвешчана ў 2008 годзе. Прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч намагае: кожная будучая ўгода з Косава павінна быць вынікам кампрамісу, магчыма, рэферэндуму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках