20 красавiка 2024, Субота, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі ЗША: даляравае замарожванне зломіць Расею

4
Санкцыі ЗША: даляравае замарожванне зломіць Расею

Абвяшчэнне амерыканцамі новых санкцый супраць РФ можа мець самыя сур'ёзныя наступствы.

Тым больш, што прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў назваў гэтыя дзеянні «эканамічнай вайной» і выказаў гатоўнасць адказваць на іх усімі даступнымі сродкамі. «Газета.Ru» разабралася, ці могуць Штаты арыштаваць рахункі расейскага ЦБ і да чаго прывядзе абмежаванне даляравых разлікаў для расейскіх дзяржбанкаў.

Кангрэс і Дзярждэп паабяцалі Расеі новыя санкцыі. Першы пакет абмежавальных захадаў будзе ўведзены ўжо 22 жніўня. Ён прадугледжвае забарону на пастаўку ў РФ зброі, электронных прылад і іншай прадукцыі падвойнага прызначэння. Другі этап Дзярждэп абяцае праз тры месяцы, калі РФ не дасць гарантыі невыкарыстання хімічнай зброі і пагодзіцца на незалежную праверку асобных вайсковых аб'ектаў інспектарамі ААН.

У другім пакеце — зніжэнне ўзроўню дыпламатычных дачыненняў, прыпыненне наўпроставых палётаў у ЗША, абмежаванне экспартна-імпартных аперацый і іншае.

Законапраект, прапанаваны групай сенатараў на чале з Ліндсі Грэмам, прадугледжвае, напрыклад, увядзенне забароны на транзакцыі з новай расейскай дзяржаўнай пазыкай і забарону на даляравыя разлікі з выкарыстаннем карэспандэнцкіх рахункаў у ЗША для расейскіх дзяржбанкаў (Ашчадбанка, ВТБ, ВЭБа, Газпромбанка, Рассельгасбанка, Прамсувязьбанка, Банка Масквы).

Аб'явы аб новых санкцыях справакавалі паніку на фінансавым рынку. Распродажы расейскіх папер, набыццё валюты актыўна ішлі ў чацвер і пятніцу на мінулым тыдні. У панядзелак, 13 жніўня, даляр пратэставаў узровень 68 рублёў, еўра падбіраўся да 78 руб.

Акрамя таго, экспэрты асцерагаюцца і больш радыкальных крокаў з боку амерыканскіх уладаў. У лістападзе ў Штатах пройдуць прамежкавыя выбары ў Кангрэс, і набраць балы на расейскай тэме захочуць усе, уключна з прэзідэнтам Дональдам Трампам.

«Тэарэтычна Злучаныя Штаты могуць увесці санкцыі супраць Банка Расеі, такія прэцэдэнты ў гісторыі ўжо былі — напрыклад, блакаваліся рахункі Цэнтрабанка Ірана», — кажа аналітык «Фінам» Аляксей Каранёў. У рамках санкцый супраць Ірана, якія дзейнічалі на момант падпісання «ядзернай угоды» ў красавіку 2015 года, былі замарожаныя рахункі Нацбанку, а таксама была ўведзеная забарона на аперацыі з іранскімі крэдытнымі арганізацыямі і на разлікі ў далярах. Пры гэтым нават пасля фармальнага зняцця санкцый ЗША не сталі вяртаць Тэгерану яго $2 млрд.

Ёсць і іншыя прыклады. У кастрычніку мінулага года банк Bank of New York Mellon добраахвотна пагадзіўся замарозіць $22,6 млрд Нацыянальнага фонду Казахстана, якімі кіраваў казахстанскі Нацбанк.

Фінансавы кансультант Teletrade Міхаіл Грачоў мяркуе, што санкцыі ЗША супраць Банка Расеі могуць палягаць у замарожванні актываў расейскага ЦБ і адключэнні ад міжнародных аплатных сістэм, што абцяжарыць абслугоўванне дзяржаўнай пазыкі.

Мінфін ЗША сапраўды можа арыштаваць або замарозіць сродкі дзяржструктур Расеі на тэрыторыі ЗША, як гэта было, напрыклад, з актывамі Ірана, Лівіі, Сірыі і іншых краін, мяркуе начальнік аналітычнай управы БКФ Максім Асадчы.

«Не дарма ж ЦБ актыўна скарачаў апошнім часам інвестыцыі ў амерыканскія паперы», — дадае ён.

Так, паводле звестак Мінфіна ЗША, на сакавік гэтага года ў РФ было аблігацый на $96,1 млрд, але ўжо ў красавіку засталося толькі $48,7 млрд. Травеньскі паказчык знізіўся да $14,9 млрд. Гэта самае нізкае значэнне за 11 гадоў. І гэта амаль у 12 разоў менш за пікавае значэнне $176 млрд, зафіксаванае ў кастрычніку 2010 года. Агулам ва ўласнасці замежных дзяржаў знаходзяцца амерыканскія аблігацыі на суму $6,21 трлн.

Пры гэтым, хоць арышту актываў Банка Расеі, відавочна, і не адбудзецца, санкцыі супраць расейскіх дзяржбанкаў экспэрты ўважаюць за вельмі імаверны сцэнар.

У гэтым выпадку, карты Visa і Mastercard, эмітаваныя дзяржбанкамі, якія трапілі пад санкцыі, будуць заблакаваныя, а банкі фактычна будуць пазбаўленыя магчымасці здзяйсняць безнаяўныя аперацыі ў далярах, тлумачыць Максім Асадчы.

Практычна са 100-адсоткавай імавернасцю ўсе такія дзеянні ЗША прывядуць да значнага падзення рубля. Выйсце ў ЦБ будзе абмежаванае — адпусціць рубель у вольнае плаванне з пунктам прыпынку далёка за 100 рублёў або ўвесці валютнае рэгуляванне, якое праз некаторы час можа спарадзіць ценявы валютны рынак.

«Не выключана, што з улікам дамінавання дзяржбанкаў на расейскім банкаўскім рынку, кіраўніцтву краіны давядзецца звярнуцца да экстраардынарных захадаў. Напрыклад, замарожвання ашчадкаў у замежнай валюце або іх канвертацыі з прымусовым нявыгадным для ўкладчыкаў курсам, паводле прыкладу таго, як гэта адбылося ў Аргенціне», — разважае Асадчы.

Зрэшты, пакуль што не зразумела, якія з прапанаваных захадаў дойдуць да рэалізацыі. «Малаімаверна, што, да прыкладу, будзе ўведзеная забарона на разлікі ў далярах для расейскіх банкаў або скасаваныя рэйсы «Аэрафлота» ў Паўночную Амерыку», — мяркуе Аляксей Каранёў.

Аднак, на погляд Аляксея Каранёва, нават калі нейкая частка анансаваных санкцый будзе ў выніку прынятая, у расейскай банкаўскай сістэмы ўзнікнуць цяжкасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках