27 красавiка 2024, Субота, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tagesspiegel: Эрдаган - «папяровы тыгр»

5
Tagesspiegel: Эрдаган - «папяровы тыгр»
РАДЖЭП ТАІП ЭРДАГАН
ФОТА: REUTERS/MURAT KULA

У Турцыі амбіцыі аўтамабіля з прэміум-сэгмента, а магчымасці малалітражкі.

Прэзідэнт Турцыі пагражае разарваць альянс з Амерыкай і канчаткова адвярнуцца ад Захаду. Наколькі напраўду моцныя пазіцыі Анкары? - ставіць пытанне ў сваім артыкуле на сайце Tagesspiegel сталая аўтарка нямецкага выдання Сузанна Гюнстэн.

Раджэп Тайіп Эрдаган абвінавачвае адміністрацыю Дональда Трампа ў развязванні "эканамічнай вайны" з Турцыяй і пагражае выйсці з альянсу з Вашынгтонам. "Апошняй кропляй у цярпенні Вашынгтона "стала адмова Эрдагана адпусціць пастара Эндру Брансана, затрыманага ў Турцыі. Нароўні з Брансанам у Турцыі затрыманыя яшчэ 19 грамадзян ЗША і трое турэцкіх супрацоўнікаў амерыканскай дыпмісіі, гаворыцца ў артыкуле. "Незадаволенасць ў сталіцы Злучаных Штатаў выклікаюць таксама намер Турцыі набыць расейскі ЗРК С-400, нежаданне Анкары ўдзельнічаць у новых амерыканскіх санкцыях супраць Тэгерана, а таксама канфлікт інтарэсаў у Сірыі, дзе амерыканцы падтрымліваюць курдскіх паўстанцаў". Акрамя таго, заўважае аўтарка, прыхільнікі Эрдагана абвінавачваюць Вашынгтон ва ўдзеле ў спробе дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе.

"У эканамічным плане ЗША маюць магчымасць больш сур'ёзнага ціску. Разам са штрафнымі санкцыямі ў сферы экспарту турэцкай сталі і алюмінію адміністрацыя Трампа падумвае перакрыць турэцкім кампаніям бязмытны доступ да амерыканскага рынку. Увядзенне штрафных мыт і санкцыі супраць двух турэцкіх міністраў становяцца негатыўным сігналам на адрас міжнародных інвестараў. Абвінавачванні на адрас Турцыі ў тым, што яна паступае з амерыканскімі грамадзянамі, як з палітычнымі закладнікамі, ставяць яе ў адзін шэраг з такімі дзяржавамі вамі, як Паўночная Карэя ці Іран", - перадае выданне.

"Анкара мала што можа супрацьпаставіць Амерыцы ў эканамічным плане, аднак у яе ёсць шэраг іншых магчымасцяў. Так, прыхільнікі Эрдагана патрабуюць закрыць для амерыканскіх вайскоўцаў авіябазу Інджырлік, (...) якая стала сімвалам стратэгічнага значэння Турцыі для NАТО", - піша Гюнстэн.

"Эрдаган ужо некалькі гадоў заігрывае з магчымасцю збліжэння як з Расеяй, так і з азіяцкімі краінамі. Нядаўна ён уголас разважаў аб уступленні Турцыі ў шэрагі БРІКС. У Анкары вядуцца дыскусіі і аб далучэнні да ШАС, пануючыя ролі ў якой адводзяцца Расеі і Кітаю", - паведамляе аўтар артыкула.

Афіцыйна Анкара заўсёды сцвярджала, што гэтыя замежнапалітычныя ініцыятывы з’яўляюцца не альтэрнатывай традыцыйным сувязям з Захадам, а фігуруюць у якасці дадатку да іх. "Аднак на фоне цяперашняга крызісу ЗША могуць страціць партнёра ў асобе Турцыі. Пасля пастановы Трампа аб увядзенні санкцый Эрдаган дэманстратыўна стэлефанаваўся з прэзідэнтам РФ Пуціным", - піша журналістка.

На думку аўтаркі публікацыі, Расея і Кітай не з'яўляюцца для Турцыі надзейнай стратэгічнай альтэрнатывай. Гэта звязана з канфліктам расейска-турэцкіх інтарэсаў на Каўказе і Балканах. Расейска-турэцкі хаўрус у Сірыі таксама стаіць на хісткім падмурку: калі Пуцін падтрымлівае сірыйскага прэзідэнта Асада, то Турцыя дамагаецца яго зрынання, гаворыцца ў артыкуле.

"Праблематычна выглядаюць і стасункі з Кітаем. Абедзве краіны імкнуцца да пашырэння эканамічных стасункаў - асабліва за кошт "Новага шаўковага шляху"(...). Аднак роля Эрдагана ў якасці самаабвешчанага патрона прыгнечаных мусульман ва ўсім свеце ўскладняе стасункі з Пекінам. Анкара заклеймавала "генацыдам" дзеянні кітайскага кіраўніцтва супраць уйгураў, мусульманскай меншасці ў Кітаі", - піша выданне.

"Больш рэальным, чым альянс з Расеяй ці Кітаем, выглядае паварот Турцыі ў бок ЕЗ. На дзель еўрапейцаў прыпадае больш за 44% турэцкага экспарту - як гандлёвы партнёр Еўропа незаменная. Анкара вось ужо некалькі месяцаў працуе над нармалізацыяй стасункаў з ЕЗ", - піша журналістка і паказвае на тое, што будучы візіт Эрдагана ў Бэрлін на фоне канфлікту з ЗША становіцца праверкай новай палітыкі ЕЗ у дачыненні да Турцыі.

Сайман Уолдман са стамбульскага Policy Center бачыць у амерыкана-турэцкім крызісе прыкметыя пераацэнкі Турцыяй сваіх уласных магчымасцяў. Эрдаган і ягоныя прыхільнікі разглядаюць Турцыю як "новую хуткарослую дзяржаву, якая кідае выклік старым цяжкавагавікам", мяркуе экспэртка. Гэта можа пагоршыць стасункі як з Еўропай, так і з Вашынгтонам. Як адзначыў адзін амерыканскі дыпламат, у Турцыі "амбіцыі аўтамабіля з прэміум-сэгмента, а магчымасці малалітражкі", рэзюмуе аўтар артыкула.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках