25 красавiка 2024, Чацвер, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Героі «Маршаў недармаедаў» далі жорсткі адказ беларускім уладам

3
Героі «Маршаў недармаедаў» далі жорсткі адказ беларускім уладам

Шасцёра магілёўцаў падмацавалі свае патрабаванні зваротам у ААН.

Чакаць пастанову Камітэта правоў чалавека ААН давядзецца доўга, але яна будзе на карысць грамадзянам, упэўнены праваабаронца Барыс Бухель, паведамляе магілёўская «Вясна».

Шасцёра магілёўцаў, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту ўвесну 2017 года, адказалі на «заўвагі» беларускіх уладаў у КПЧ ААН.

Алёна Кісель, Алена Крэнь, Канстанцін Чарноў, Аляксандр Каранкевіч, Дзяніс і Павел Крайцевы паскардзіліся ў КПЧ ААН яшчэ ў снежні 2017 года, заявіўшы, што беларускія суды несправядліва пакаралі іх штрафамі за ўдзел у мірных сходах.

У адказ на гэта сталая місія Беларусі пры офісе ААН у Жэневе выказала незадаволенасць скаргамі. Айчынныя дыпламаты заявілі аб «злоўжыванні» магілёўцамі правам на зварот у КПЧ ААН. Таксама яны паведамілі, што кожны з асуджаных за акцыі пратэсту «праігнараваў» магчымасць звароту ў пракуратуру.

Праваабаронца Барыс Бухель дапамог кожнаму з шасці чалавек скласці свае пярэчанні на адказ уладаў:

- Што да пракуратуры: Камітэт правоў чалавека ААН неаднаразова падкрэсліваў, што перагляд у парадку нагляду, які захаваўся ў некаторых краінах былога СССР, не прызнаецца ў якасці эфектыўнага сродка прававой абароны, - сказаў Бухель.

На перагляд справы фактычна ва ўстаноўленым парадку падаецца толькі касацыйная скарга. А гэты этап, як сказаў праваабаронца, кожны з шасці чалавек ужо прайшоў.

Бухель звярнуў увагу на тое, што беларускім уладам неаднаразова паказвалася на неабходнасць прывесці заканадаўства аб свабодзе мірных сходаў да адпаведнасці з міжнароднымі нормамі. Аднак дыктатар, урад і «парламент» Беларусі ігнаруюць гэтыя ўказанні ААН.

- Цяпер застаецца толькі пачакаць два-тры, можа чатыры гады, пакуль Камітэт правоў чалавека вынесе сваю пастанову. Як паказвае мінулы досвед усіх тых, хто звярнуўся ў КПЧ з такімі скаргамі, пастанова будзе станоўчая, - сказаў праваабаронца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках