20 красавiка 2024, Субота, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

he Economist назваў самы камфортны для жыцця горад свету

1
he Economist назваў самы камфортны для жыцця горад свету

Упершыню за сем гадоў на чале спісу апынулася еўрапейская сталіца.

Даследчае агенцтва Economist Intelligence Unit, якое ўваходзіць у склад групы The Economist, падрыхтавала штогадовы рэйтынг самых камфортных для пражывання гарадоў свету. Упершыню за сем гадоў на чале спісу апынуўся еўрапейскі горад - Вена, піша РБК.

Крытэрыі, паводле якіх складаецца індэкс камфортнасці горада, уключаюць у сябе ўзровень аховы здароўя, стабільнасць і бяспеку, развіццё гарадскога асяроддзя, адукацыю, культурную атмасферу. Максімальная сума балаў за кожны з гэтых паказчыкаў складае 100. Пасля выстаўлення адзнакі за кожны пункт балы складваюцца, пасля чаго бярэцца сярэдняе значэнне з улікам вагі кожнага паказчыка. Сталіца Аўстрыі ў гэтым годзе паказала амаль ідэальны вынік - 99,1 бала. Паводле ўсіх паказчыкаў яна набрала 100 балаў, за выключэннем культуры і навакольнага асяроддзя.

Да гэтага цягам сямі гадоў першае месца ў рэйтынгу ўтрымліваў аўстралійскі Мельбурн. Нягледзячы на тое, што і ў гэтым годзе ён паказаў паляпшэнне паказчыкаў і дасягнуў адзнакі 98,4 пункта, Вена здолела выперадзіць яго паводле ўзроўню стабільнасці і бяспекі. На трэцім месцы паводле камфорту японскі горад Осакі, чацвёртым стаў канадскі Калгары. Замыкае топ-пяць найбуйнейшы мегаполіс Аўстраліі - Сіднэй.

У верхняй частцы рэйтынгу часцей за ўсё сустракаюцца гарады Аўстраліі і Канады - у топ-10 увайшлі па тры гарады ад кожнай з гэтых краін. Таксама ў топ-10 апынуліся два японскія гарады (акрамя Асакі, у рэйтынг увайшла сталіца краіны - Токіё). Такім чынам, акрамя Вены ў верхняй частцы спісу апынуўся толькі яшчэ адзін еўрапейскі горад - дацкі Капенгаген.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках