20 красавiка 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нарвэгіі міністр сышоў у адстаўку праз паездку ў Іран

У Нарвэгіі міністр сышоў у адстаўку праз паездку ў Іран
ПЕР САНДБЭРГ
ФОТА: AFP

Міністр узяў з сабой службовы тэлефон і не папярэдзіў калегаў.

У Нарвэгіі міністр рыбнай гаспадаркі краіны Пер Сандбэрг сышоў у адстаўку праз парушэнне правілаў бяспекі, звязаных з ягонай паездкай у Іран падчас адпачынку.

Як паведамляе Reuters, Сандбэрг не папярэдзіў калегаў пра свае планы паехаць у Іран і ўзяў з сабой службовы тэлефон.

Дзеянні чыноўніка раскрытыкавала прэм'ер-міністр Эрна Сульбэрг. Яна загадала Сандбэргу аддаць свой тэлефон паліцыі для праверкі на бяспеку.

Нарвэжскія міністры абавязаны інфармаваць кіраўніка ўрада пра свае паездкі. Ім таксама забаронена выкарыстоўваць дзяржаўныя тэлефоны ў краінах, з якімі ў Нарвэгіі няма супольных праграм супрацоўніцтва ў сферы бяспекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках