18 красавiка 2024, Чацвер, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прагаварыўся пра рэальнае беспрацоўе ў Беларусі

23
Лукашэнка прагаварыўся пра рэальнае беспрацоўе ў Беларусі

Многія беларусы вымушаныя працаваць на прадпрыемствах няпоўны дзень.

Лукашэнка ў час наведвання прадпрыемстваў у Воршы згадаў пра рэальнае беспрацоўе ў Беларусі. Ён адзначыў, што важна не толькі добраўпарадкаваць населеныя пункты, але і забяспечыць працай людзей, якія ў іх жывуць.

«А калі палічыць, дзе вы трымаеце людзей, а ў поўную нагрузку яны не працуюць. Калі рэальнае беспрацоўе паглядзець...», - цытуе словы Лукашэнкі БелТА.

На 1 жніўня ў нашай краіне было зарэгістравана 16,6 тысячы беспрацоўных. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя складаў 0,4%. Мяркуецца, што лічбы рэальнага беспрацоўя, пра якую згадаў Лукашэнка, значна большыя.

Да прыкладу, нядаўна стала вядома аб тым, што на магілёўскім заводзе «Строммашына» працаўнікам «прапаноўваюць» перайсці на аднагадзінны працоўны дзень.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках