25 красавiка 2024, Чацвер, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Independent: Крызіс у Турцыі запусціў прынцып даміно

The Independent: Крызіс у Турцыі запусціў прынцып даміно

Індыйская рупія ўпала да рэкордна нізкага ўзроўню ў дачыненні да даляра.

Як паведамляе The Independent, прычынай гэтаму паслужыў крызіс у Турцыі, піша lenta.ru.

Абвал вымусіў інвестараў перайсці на больш бяспечныя валюты, такія як швейцарскі франк і японская ена. Першы, у сваю чаргу, падышоў ушчыльную да гадавога максімуму ў дачыненні да еўра, а другая вырасла да шасцітыднёвага максімуму.

Індыйскі Цэнтральны банк умяшаўся ў сітуацыю на валютным рынку, але не змог прадухіліць далейшае падзенне рупіі. У выніку валюта звалілася да 69,62 рупіі за даляр.

Выданне адзначае, што пад ціскам таксама апынуўся даляр Новай Зеландыі, які адчуў наступствы турэцкага крызісу і ўпершыню апусціўся ніжэй адзнакі ў 0,66 даляра ЗША за апошнія два гады.

Акрамя таго, еўрапейскія банкі спрабуюць высветліць, наколькі моцна яны могуць пацярпець з прычыны праблем у Турцыі. Асабліва гэта можа закрануць Гішпанію, Францыю і Італію.

10 жніўня курс турэцкай ліры абрынуўся ў дачыненні да даляра на 18 адсоткаў. Гэта адбылося пасля заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб павышэнні мытаў на алюміній і сталь з Турцыі.

На момант напісання нататкі курс індыйскай рупіі складаў 68,96 рупіі за даляр ЗША. Даляр Новай Зеландыі - 0,658 даляра ЗША. Турэцкая ліра застаецца на ранейшым узроўні - 6,89 ліры за даляр. Расейская валюта таксама падпала пад ціск з боку Турцыі, падчас гандлю 13 жніўня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках