19 красавiка 2024, Пятніца, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Міністр фінансаў толькі можа крычаць «ратуйце»

10
Леанід Заіка: Міністр фінансаў толькі можа крычаць «ратуйце»
ЛЕАНІД ЗАІКА

У Беларусі можа «ляснуць» вельмі многае.

Да 2024 года вывазная мыта на нафту ў Расеі знізіцца з 30% - да нуля, на гэтую ж велічыню ў грошах будзе павышаны падатак на здабычу карысных выкапняў. Як заявіў намеснік міністра фінансаў Беларусі Дзмітрый Кійко, праз гэта беларускі бюджэт налета можа страціць блізу 600 мільёнаў рублёў.

Эканаміст Леанід Заіка адзначае ў каментары «Радыё Рацыя», што беларускія ўлады цалкам залежныя ад пастановы Крамля:

- Захочуць перакрыць паветра Лукашэнку - пачнуць прадаваць не па 230, а па 460. Беларусы з гэтай сітуацыі павінны зрабіць выснову, што цяпер беларускі рэжым будзе заўзята прасіць Крэмль, каб захавалі ўмовы пакупкі нафты, якія былі сёлета. Мы атрымалі бязмытных нафтапрадуктаў на 640 мільёнаў даляраў і закупілі дзесьці на 2,8 мільярда чыстай нафты. Беларусь цікавіць толькі чыстая нафта насамрэч.

Раней Мінфін ужо тлумачыў, што налета будуць зніжаны стаўкі акцызаў на паліва, каб звычайныя спажыўцы не пацярпелі. Бо праз таго, што памяншаецца вывазная мыта (якую Беларусь не плаціла) і павялічваецца падатак на здабычу карысных выкапняў і нафты, адпаведна паліва для нас павялічваецца ў кошце.

Леанід Заіка не верыць у тое, што кошты паліва на ўнутраным рынку атрымаецца стрымаць. Гэта немагчыма праз вялікія праблемы ў беларускай эканоміцы:

- Міністр фінансаў толькі можа крычаць «ратуйце». Сёлета трэба было 3 лішнія мільярды заплаціць за крэдыты. Плюс магчымае павелічэнне коштаў нафты. Плюс заробак трэба неяк вытрымліваць. Абменны курс можа паехаць, і тады заробкі будуць не 460 даляраў, а 320. Цяпер вельмі цяжкі час, калі можа грымнуць вельмі шмат у Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках