29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ганцавіцкім раёне пасля прышчэпкі памерла двухмесячнае дзіця

16
У Ганцавіцкім раёне пасля прышчэпкі памерла двухмесячнае дзіця

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Следчыя шукаюць абставіны смерці двухмесячнага дзіцяці, паведаміў tut.by афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Берасцейскай вобласці Зміцер Іванюк.

Трагедыя адбылася 13 жніўня ў Ганцавіцкім раёне. Бацькі прынеслі малога на планавую вакцынацыю. Пасля ўвядзення некалькіх прышчэпак дзіця стала задыхацца і было шпіталізаванае выкліканай брыгадай хуткай дапамогі. На жаль, выратаваць малога не ўдалося.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, прызначаныя неабходныя экспертныя даследаванні. Канфіскаваныя медыцынскія дакументы і прэпараты.

Як растлумачыў галоўны лекар «Ганцавіцкай ЦРБ» Вадзім Сошка, прышчэпку рабіў медработнік Агарэвіцкай амбулаторыі, які выязджаў для агляду дзяцей і працэдуры на ФАП у вёску Вялікія Круговічы.

«Мы самі ўсё ў шоку, што такое здарылася. Прышчэпкі дзецям заўсёды даюць дасведчаныя медработнікі, як таго патрабуюць нормы Міністэрства аховы здароўя. І гэтым разам прышчэпку дзіцяці даваў медработнік, які прапрацаваў 30 гадоў, і ніколі ніякіх не было нараканняў. Дзіця абсалютна здаровае было... Што здарылася - гэта павінны ўжо ўсталяваць эксперты», - цытуе медыка «Ганцавiцкi час».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках