10 траўня 2024, Пятніца, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: 457 чалавек адначасова граюць «Highway to Hell» AC/DC

6
Відэафакт: 457 чалавек адначасова граюць «Highway to Hell» AC/DC

Удзельнікі імправізаванага канцэрту ўстанавілі сусветны рэкорд.

На музычным фестывалі ў Сіднэі 457 гітарыстаў адначасова зайгралі песню «Highway to Hell» гурту AC/DC. Удзельнікі ўсталявалі сусветны рэкорд па колькасці людзей, што сінхронна выконваюць на электрагітарах адну і тую ж кампазіцыю ў адным месцы, піша «Медуза».

Аўстралійскі гурт The Choirboys са сцэны задаваў рытм для музыкаў з натоўпу. Гітарысты выкарыстоўвалі партатыўныя ўзмацняльнікі гуку фірмы Marshall - іх выдавалі наведвальнікам пасля платнай рэгістрацыі за 45 даляраў. Атрыманыя на фестывалі грошы адправілі аўстралійскай некамерцыйнай арганізацыі Australian Children's Music Foundation, якая навучае музыцы дзяцей з няшчаснага асяроддзя.

Папярэдні сусветны рэкорд у 2013 годзе ўсталявалі гітарысты ў Індыі. Тады 368 музыкаў адначасова выканалі «Knocking On Heaven's Door» у версіі Guns N 'Roses (яе аўтар - Боб Дылан).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках