20 красавiка 2024, Субота, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Малчанаў: Спадзяюся, неўзабаве вярнуся на фронт

10
Аляксандр Малчанаў: Спадзяюся, неўзабаве вярнуся на фронт
АЛЯКСАНДР МАЛЧАНАЎ

Добраахвотнік з Барысава паранены ў баі ва Украіне.

У лютым мінулага года ex-press.by сустрэўся з выхадцам з Барысава, былым палітвязнем Аляксандрам Малчанавым, які служыць ва Украінскай нацыянальнай гвардыі. Падчас гутаркі Аляксандр між іншым сказаў, што будзе, калі яго раняць: «Мне не хацелася б трапіць у пенсійныя спісы, хоць здарыцца гэта можа з кожным».

Ён спадзяваўся, што з ім гэтага не адбудзецца. А сёння раніцай стала вядома пра ягонае раненне.

У «Фэйсбуку» Аляксандр коратка напісаў пра здарэнне: «Аб раненні. Металічны прадмет 5х7мм прайшоў у маё вока і цяпер знаходзіцца дзесьці ля носа. Што далей - не пытайцеся. Усім дзякуй за турботы».

На гэты момант Аляксандр знаходзіцца ў дняпроўскай лякарні. Журналістам удалося звязацца з ім:

- Учора была атака нашых пазіцый, якая доўжылася некалькі гадзін. Сепаратысты ўжывалі стралковую зброю, АГС, СПГ-9 і мінамёты. Я, як камандзір пазіцыі, даў указанне для абароны ўжываць усю зброю, якая ў нас ёсць. Калі былі перабоі з сувяззю, даводзілася падымацца на месцы абстрэлаў для яе аднаўлення і назірання за вынікамі агню. Там і напаткала мяне куля. Пасля ранення быў эвакуяваны гелікаптэрам у горад Днепр, дзе цяпер знаходжуся ў шпіталі. Куля цяпер у мяне ў галаве, яшчэ не было аперацыі, таму сказаць нешта складана Лекары прагнозы не робяць. Спадзяюся, што ўсё будзе добра і неўзабаве я вярнуся на фронт.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках