19 красавiка 2024, Пятніца, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць найлепшых фільмаў Альфрэда Хічкока

Пяць найлепшых фільмаў Альфрэда Хічкока
АЛЬФРЭД ХІЧКОК
ФОТА: AP

Сёння - дзень нараджэння аднаго з самых вядомых рэжысёраў.

13 жніўня 1899 года ў Лейстоўне (Лондан) нарадзіўся Альфрэд Хічкок - чалавек, які стаў адным з самых вядомых рэжысёраў, што працавалі ў жанры трылера, а таксама стваральнік кінематаграфічнага прыёму саспенс, піша «Новое время».

Пачаўшы сваю кар'еру ў кінаіндустрыі ў 1920-м з пасады электрыка на студыі, Альфрэд неўзабаве перакваліфікаваўся ў дызайнера тытраў і заняўся маляваннем картак з імёнамі актораў, а крыху пазней стаў складаць сцэнары і асіставаць рэжысёрам.

Праз два гады, у 1922-м, Хічкок здымае ў ролі сурэжысёра свой першы фільм «Заўсёды кажы сваёй жонцы», а ў 1925-м - першую самастойную працу «Сад асалодаў».

За свае дасягненні і ўплыў на індустрыю кінавытворчасці Хічкок былі ўганараваны ўзнагарод Оскар і Залаты глобус, ганаровай узнагароды за дасягненні ўсяго жыцця Амерыканскага інстытута кіно, а таксама атрымаў званне рыцара пастановай каралевы Элізабэт II. Дзевяць з 55 фільмаў гэтага рэжысёра былі ўнесеныя ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны.

У дзень нараджэння майстра саспенса прапануем успомніць пяць яго найлепшых фільмаў:

Вяроўка (Rope, 1948)

Унікальная ў многіх дачыненнях праца Хічкока: ягоны першы каляровы фільм, прадусарам якога ён стаў сам, а таксама зняты на доўгіх планах і змантаваны з дапамогай усяго дзевяці злепванняў. Заснаваная на рэальных падзеях гісторыя пра двух сяброў, студэнтаў Гарварда, якія з тэарэтычных меркаванняў (учыненне ідэальнага злачынства) забіваюць свайго аднакурсніка, задушыўшы вяроўкай. Злачынцы запрашаюць сяброў і сваякоў на вечарыну ў кватэру, дзе схаванае цела.

Галавакружэнне (Vertigo, 1958)

Адзін з самых вядомых фільмаў Хічкока - трылер з элементамі дэтэктыва Галавакружэнне - распавядае пра паліцыянта Джона Скоці Фергюсана, які пасля трагічнай смерці напарніка пакутуе на акрафобію (боязь вышыні). Праз прыступы страху і галавакружэнні Скоці падае ў адстаўку, аднак яго ў якасці дэтэктыва наймае стары знаёмы Гэвін Элстэр. Гэвін даручае Джону сачэнне за ягонай жонкай, Мадлен, аднак боязь вышыні кардынальна ўплывае на ход расследавання і жыцця герояў.

Да поўначы праз паўночны захад (North by Northwest, 1959)

Прыгодніцка-шпіёнскі трылер Хічкока не толькі прынёс яму тры намінацыі на Оскар, але і, фактычна, стаў адным з першых фільмаў у стылі папулярнай «бандыяны» - кіно пра таемнага суперагента. Паводле сюжэта, на імя неіснага чалавека Джорджа Каплана зняты шыкоўны нумар у нью-ёркскім гатэлі Плаза. Контрвывеведка прымае за шпіёна рэкламнага агента Роджэра Тарнхіла, і пачынае за ім паляваць.

Псіха (Psycho, 1960)

Псіхалагічны харар Хічкока, заснаваны на рэальнай гісторыі маньяка з Віскансіна, атрымаў супярэчлівыя ацэнкі кінакрытыкаў, але прынёс стваральнікам уражлівыя касавыя зборы. Гісторыя пра забойцу з раздвойваннем асобы таксама здабыло чатыры намінацыі на прэмію Оскар, у тым ліку за найлепшую рэжысуру.

Марна (Marnie, 1964)

«Гэта аповед пра дзяўчыну, якая не ведае, хто яна такая. Яна псіхапатка, клептаманка, нарэшце яна разумее чаму», - так апісваў сюжэт сваёй стужкі сам Хічкок. Псіхалагічны трылер распавядае гісторыю Марні Эдгар - дзяўчыны, якая пад выдуманым імем уладкоўваецца на працу ў розныя фірмы і знікае з іх грашыма. Адзін з уладальнікаў Марк Ратленд выкрывае яе, і шантажуе, прымушаючы выйсці за яго замуж.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках