29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнт Арменіі Качаран вызвалены з-пад арышту

4
Экс-прэзідэнт Арменіі Качаран вызвалены з-пад арышту
РОБЕРТ КАЧАРАН
ФОТА: EPA

Пры гэтым абвінавачванні супраць палітыка не знятыя.

Былы прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран вызвалены з-пад арышту. Аб пастанове суда ў Ерэване задаволіць хадайніцтва абаронцаў Качарана стала вядома ў панядзелак, 13 жніўня, піша «Нямецкая хваля».

Са слоў адваката экс-прэзідэнта Рубэна Саакяна, суд спасылаецца на недатыкальнасць Качарана як былога кіраўніка дзяржавы. Пры гэтым абвінавачванні супраць палітыка не знятыя, падкрэсліў Саакян.

Былы прэзідэнт Арменіі быў арыштаваны 27 ліпеня. Раней Спецыяльная следчая служба Арменіі абвінаваціла палітыка ў зрынанні канстытуцыйнага ладу. Качаран зняпраўдзіў выстаўленыя абвінавачванні і заявіў, што яго хочуць не дапусціць да ўдзелу ў будучых пазачарговых парламенцкіх выбарах.

Роберт Качаран займаў пасаду прэзідэнта Арменіі з 1998 да 2008 года. 1 сакавіка 2008 г была разагнаная шматтысячная акцыі пратэсту, удзельнікі якой выступілі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог Серж Саргсян. У выніку сутыкненняў загінулі дзесяць чалавек, больш за 250 атрымалі раненні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках