19 красавiка 2024, Пятніца, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ прафінансуе будаўніцтва альтэрнатыўнага газаправода ў Польшчы

1
ЕЗ прафінансуе будаўніцтва альтэрнатыўнага газаправода ў Польшчы
Фота: Reuters

Ён дазволіць палякам мець больш надзейную энэргію з больш прымальнымі коштамі.

Еўрапейская камісія наважыла інвеставаць у будаўніцтва газаправода працягласцю 168 км Пагорска Воля - Творзэн на поўдні Польшчы.

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік ЕК Крысціян Спар у панядзелак, 13 жніўня, на брыфінгу ў Брусэлі, паведамляе nv.ua.

«З еўрапейскага фонду рэгіянальнага развіцця будзе выдадзена €145,5 млн для інвестыцыі ў будаўніцтва газаправода ў Польшчы, які павінен быць скончаны ў 2020 годзе. Гэты газаправод дазволіць палякам мець больш надзейную энэргію і больш прымальныя кошты», - распавёў ён.

Гэты газаправод з'яўляецца часткай калідора Поўнач-Поўдзень, абвешчанага праектам «агульнага інтарэсу» ЕЗ і ўключанага ў 2017 годзе ў дзесяцігадовы план развіцця, распрацаваны Еўрапейскай сеткай аператараў газатранспартных сістэм.

«Гэты газаправод, падтрыманы еўрапейскім фондам, - новы камень у будынку еўрапейскага рынку энэргіі, а таксама ўнёсак у дыверсіфікацыю крыніц энэргіі ў Еўрапейскім Звязе», - заявіла чалец Еўракамісіі ў рэгіянальнай палітыцы Карына Крэту.

Адзначаецца, што калідор Поўнач-Поўдзень складаецца з 10 розных праектаў, з якіх цяпер шэсць суфінансуюцца ЕЗ. Агульны ўнёсак саюза ў гэтыя шэсць праектаў за бюджэтны перыяд 2014-2020 гады складае €275 млн.

Нагадаем, што Польшча плануе цалкам адмовіцца ад расейскага газу ў 2022 годзе - пасля заканчэння доўгатэрміновага кантракту паміж польскай PGNiG і расейскім Газпромам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках