25 красавiка 2024, Чацвер, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за сто дзеячаў культуры заклікаюць вызваліць Алега Сянцова

1
Больш за сто дзеячаў культуры заклікаюць вызваліць Алега Сянцова
АЛЕГ СЯНЦОЎ

Да закліку далучыліся міністр культура Францыі, брытанскі рэжысёр і канадскі сцэнарыст.

Больш за сто дзеячаў мастацтва і міністр культуры Францыі Франсуаза Нісэн заклікалі вызваліць украінскага рэжысёра Алега Сянцова, які прадаўжае галадоўку ў расейскай калоніі, піша «Нямецкая хваля».

«Бяздзейнічаць азначае даць Алегу Сянцову памерці, гэта будзе адмова ад нашых прынцыпаў», - гаворыцца ў калектыўнай заяве, апублікаванай на сайце французскай газеты Le Monde ўвечары 13 жніўня. Да закліку далучыліся французскія рэжысёры Жан-Люк Гадар і Бертран Тавернье, брытанскі рэжысёр Кен Лоўч, канадскі сцэнарыст Дэвід Кроненберг.

Аўтары звароту ўважаюць прысуд Сянцову за парушэнне міжнароднага права, асноўных правоў і свабод чалавека, а таксама «атакай на свабоду думкі творчасці». Яны адзначаюць, што рэжысёр «перабывае ў жудасных і бесчалавечных умовах» і праз галадоўку страціў ужо амаль 30 кг, а ягоны стан паступова пагаршаецца. «Трэба дзейнічаць, і дзейнічаць хутка», - гаворыцца ў заяве.

Аднак прэс-сакратар прэзідэнта РФ Пяскоў у каментары сітуацыю з Сянцовым, заявіў, што «няма чаго дадаць да таго, што гаварылася раней». Некалькі дзён таму Пяскоў паведаміў, што адміністрацыя прэзідэнта атрымала ліст ад маці Сянцова з просьбай аб ягоным памілаванні.

Макрон абмеркаваў з Пуціным сітуацыю з Сянцовым

10 жніўня прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас тэлефоннай размовы заклікаў прэзідэнта РФ Пуціна «тэрмінова знайсці гуманітарнае развязанне» ў сітуацыі з украінскім рэжысёрам.

Сянцоў быў затрыманы ў анэксаваным Расеяй Крыме ў 2014 годзе і абвінавачаны ў стварэнні на тэрыторыі паўвострава «тэрарыстычнай супольнасці». Улетку 2015 года суд у Растове-на-Доне прысудзіў яго да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму. У сярэдзіне траўня 2018 года Сянцоў абвясціў бестэрміновую галадоўку, патрабуючы вызваліць усіх украінскіх палітвязняў.

8 жніўня адвакат Дзмітрый Дзінзэ пасля наведвання свайго падабароннага ў калоніі распавёў, што той страціў у вазе 30 кілаграмаў, а ягоны пульс знізіўся да 40 удараў у хвіліну. Стрыечная сястра рэжысёра Наталля Каплан паведаміла, што стан Сянцова «катастрафічна дрэнны».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках