20 красавiка 2024, Субота, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вайсковую базу РФ у Сірыі арганізавалі налёт

2
На вайсковую базу РФ у Сірыі арганізавалі налёт
ІЛЮСТРАЦЫЯ: MIL.RU

Ён стаў чацвёртым за тыдзень.

У Сірыі чацвёртым разам за тыдзень здзейснілі налёт на расейскую авіябазу Хмеймім.

Пра гэта паведаміў начальнік расейскага цэнтра ў Сірыі генерал-маёр Аляксей Цыганкоў, паведамляе Interfax.ru.

З ягоных слоў, сродкі кантролю расейцаў выявілі два беспілотнікі, запушчаныя ў кірунку авіябазы з правінцыі Ідліб. Як вядома, БПЛА, акрамя выведвальных функцый, могуць скідаць і бомбы.

Вайскоўцы РФ сцвярджаюць, што знішчылі аб'екты. Акрамя таго, са слоў Цыганкова, так цягам 12 жніўня быў зафіксаваны шэраг абстрэлаў пазіцый урадавых войскаў. У той жа час урадавыя сілы нанеслі авіяўдар у Ідлібе, забіўшы 40 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей.

Цяпер блізу 60% правінцыі Ідліб кантралюецца кааліцыяй антыўрадавых груповак Хаят Тагрыр Аш-Шам. Цягам мінулага месяца прэзідэнт Сірыі Башар Асад пакляўся вярнуць сабе тэрыторыю пасля таго, як сірыйскае і расейскае войскі дамагліся поспехаў у іншых частках краіны, заявіўшы: «Ідліб - гэта наша мэта».

Ідліб з'яўляецца апошнім буйным раёнам, які ўтрымліваецца паўстанцамі, і, як чакаецца, стане наступнай мэтай сірыйскіх узброеных сіл.

Расея, Іран і Турцыя на пасяджэнні сірыйскай гуманітарнай групы паабяцалі зрабіць усё магчымае, каб пазбегнуць бітвы, якая пагражала б мільёнам грамадзянскіх асоб ва ўтрымоўваным паўстанцамі Ідлібе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках