25 красавiка 2024, Чацвер, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі рубель абрынуўся ўслед за расейскім

20
Беларускі рубель абрынуўся ўслед за расейскім
Фото: Reuters

Даляр абнавіў гадавы максімум.

На валютных таргах у Менску 13 жніўня даляр і еўра падаражэлі, расейскі рубель патаннеў.

Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Даляр стаў даражэйшым на Br0,015 і каштуе Br2,0707 (10 жніўня - Br2,0557 за $1).

Еўра падаражэў на Br0,0016 да Br2,3554 (10 жніўня - Br2,3538 за 1 еўра).

Курс расейскага рубля знізіўся на Br0,0334 да Br3,0415 за 100 расейскіх рублёў (10 жніўня - Br3,0749 за 100 расейскіх рублёў).

Нагадаем, беларускі рубель стаў таннець да даляра на фоне імклівага патаннення расейскага рубля ўслед за навінамі аб падрыхтоўцы новых санкцый ЗША ў дачыненні да РФ.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках