28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка вярнула сабе годнасць першай ракеткі Беларусі

Арына Сабаленка вярнула сабе годнасць першай ракеткі Беларусі
АРЫНА САБАЛЕНКА
ФОТА: BRYN LENNON/GETTY IMAGES

Апублікаваны абноўлены рэйтынг WТА.

У абноўленым рэйтынгу WТА Арына Сабаленка паднялася на 34 месца, апярэдзіўшы Аляксандру Сасновіч (36) і вярнуўшы сабе годнасць першай ракеткі Беларусі, паведамляе «Прессбол».

У першай дзясятцы Каралін Гарсія паднялася з 6-га на 5-е месца, Петра Квітава - з 8-га на 6-е, а Караліна Плішкова з 9-га на 8-е. Эліна Світоліна і Гарбінье Мугуруса страцілі па дзве пазіцыі - украінка спусцілася з 5-га на 7-е месца, а гішпанка - з 7-га на 9-е. Лідарка рэйтынгу як і раней румынка Сімона Халеп.

1 (1). Сімона Халеп (Румынія) - 8061 бал

2 (2). Каралін Вазняцкі (Данія) - 6135

3 (3). Слоан Стывенс (ЗША) - 5727

4 (4). Ангеліка Кербер (Нямеччына) - 5255

5 (6). Каралін Гарсія (Францыя) - 4680

6 (8). Петра Квітава (Чэхія) - 4550

7 (5). Эліна Світоліна (Украіна) - 4470

8 (9). Караліна Плішкова (Чэхія) - 4395

9 (7). Гарбінье Мугуруса (Гішпанія) - 4345

10 (10). Юлія Гергес (Нямеччына) - 3905

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках