29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасах ад Менска да Ашмянаў і Гародні масава ўсталёўваюць фотапасткі

7
На трасах ад Менска да Ашмянаў і Гародні масава ўсталёўваюць фотапасткі

Абедзве трасы вядуць ад сталіцы да межаў з Польшчай і Літвой.

Першы стацыянарны датчык фіксацыі хуткасці на трасе М6 усталяваны ў жніўні недалёка ад Гародні - каля пасёлка Берагавой, дзе раней быў пост ДАІ. А далей, пасля рэканструкцыі адцінкаў трасы на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці, такія датчыкі будуць усталёўвацца ў раёнах наземных пешаходных пераходаў. Яны ўважаюцца за аварыйна-небяспечныя месцы, але ўсё адно застаюцца на адным узроўні з хуткаснай аўтамагістраллю.

Як паведаміў «Гроднеской правде» начальнік абласной Дзяржаўтаінспекцыі Уладзімір Назарко, таксама разглядаецца дзесяць месцаў на міжнароднай аўтамагістралі М7 для ўстаноўкі датчыкаў фіксацыі хуткасці. Працягласць трасы М7 Менск - Ашмяны - Каменны Лог (мяжа Рэспублікі Літва) па Смаргонскім і Ашмянскім раёнах больш за 60 кіламетраў, і тут таксама вельмі высокая інтэнсіўнасць руху.

Кіроўцы ўжо адчулі эфект шумавых палос, створаных на асабліва небяспечным месцы М6. Цяпер пачынаецца ўстаноўка знакаў «Дзікія звяры» у тых месцах, дзе жывёлы часцей за ўсё з'яўляюцца на дарогах. Усяго на гэтай ды іншых магістральных трасах будзе ўстаноўлена 48 знакаў, для чаго вызначана 15 адцінкаў працягласцю 48 кіламетраў.

Як паведамілі ў РУП «Гроднааўтадор», знакі «Дзікія звяры» зроблены паводле найноўшых тэхналогій. На іх павялічанае святлодыёднае пакрыццё, нанесеная спецыяльная плёнка, таму такія знакі ўночы бачныя здалёк. Кожны знак мае аўтаномнае сілкаванне ад сонечнай батарэі.

Новыя знакі інфармуюць кіроўцаў пра тое, што, праязджаючы зону іх дзеяння, трэба быць вельмі ўважлівым, асабліва ўночы. Як растлумачылі ў абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, кіроўца, які збіў лясных жывёл у зоне дзеяння такіх спецыяльных знакаў, будзе кампенсаваць кошт прычыненай шкоды.

На ўсім працягу абноўленай магістралі ад Шчучынскага раёна да мяжы з Менскай вобласцю будзе нанесеная тэрмапластыкавая разметка. Гарантыя яе зносаўстойлівасці - 36 месяцаў, але, як правіла, тэрмін службы тэрмапластыку значна большы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках