20 красавiка 2024, Субота, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Нас падтрымлівае ўвесь свет

2
Вольга Нікалайчык: Нас падтрымлівае ўвесь свет

Абарона Курапатаў трывае трэці месяц.

Як распавяла «Радыё Рацыя» абаронца памятнага ўрочышча, рэжысёрка і актывістка Вольга Нікалайчык, ніякія рэпрэсіі не спыняць тых, хто абараняе месца масавых расстрэлаў ад забаўляльнага комплексу і рэстарацыі «Поедем поедим».

Актывістка сцвярджае, што «абарона памятнага ўрочышча будзе доўжыцца, хоць можа і ў новым фармаце».

- Увесь свет з намі. Мы будзем працягваць вахту, падыдзем больш крэатыўна. Можа, зменім фармат. Плануем збіраць подпісы на вуліцах, працаваць праз розныя арганізацыі, збіраць подпісы ў абарону мемарыяла сталінскага генацыду, - мяркуе Нікалайчык.

Нагадаем, цяпер пад адміністрацыйным арыштам знаходзяцца абаронцы Курапатаў - лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец і каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках