25 красавiка 2024, Чацвер, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель прадоўжыў рэкорднае падзенне на фоне санкцый ЗША

5
Расейскі рубель прадоўжыў рэкорднае падзенне на фоне санкцый ЗША
Фота: Reuters

Новае падзенне справакаванае некалькімі чыннікамі.

На адкрыцці таргоў на Маскоўскай біржы расейская валюта перажыла новае падзенне: даляр падняўся вышэй за 68 рублёў, еўра - вышэй за 78 рублёў. Падзенне справакавала падзенне турэцкай ліры: інвестары не дачакаліся ад Анкары дзейсных мер для стабілізацыі сітуацыі ў эканоміцы краіны, піша The Bell.

Дэталі

А 10:00 даляр падняўся да 68,66 рубля, што амаль на рубель вышэй да закрыцця пятніцы. Еўра дасягнуў 78,15 рубля, дадаўшы 90 капеек да закрыцця пятніцы.

Пазней расейская валюта адыграла частку падзення. А 10:45 за даляр давалі 68,2 рубля, за еўра - 77,54 рубля.

Падзенне адбылося і на фондавым рынку. Індэкс РТС абнавіў мінімум з канца жніўня 2017 года, апусціўшыся да 1039,29 пункта, пасля чаго адбылася карэкцыя да 1045,45 пункта (-1,1%) да 10:20. Індэкс Маскоўскай біржы да 10:20 апусціўся да 2265,6 пункта (-0,4%, мінімум з канца ліпеня), асноўныя рублёвыя «фішкі» на Маскоўскай біржы знізіліся ў межах 1,8% на чале з Ашчадным банкам (-1,2 % і -1,8% «прэфы»).

Чаму падае рубель?

Паслабленне рубля выклікана сітуацыяй з лірай, упэўнены дырэктар аналітычнага дэпартамента «Лока-інвеста» Кірыл Трэмасаў. «Гэта [падзенне турэцкай валюты] разгортвае паўнавартасны фінансавы крызіс, ён цяпер у самым разгары», - мяркуе экспэрт. Паводле ягоных слоў, у Турцыі можа адбыцца катастрофа: у краіны вялікі аб'ём дзяржаўнай запазычанасці, а заявы прэзідэнта краіны Раджэпа Таіп Эрдаган паралізавалі урады. «У такой сітуацыі кожны Цэнтрабанк прымаў бы стандартны набор мер - найперш, павысіў бы стаўку. Тут нічога такоўскага не адбываецца», - кажа Трэмасаў. Для інвестараў гэта выразны сігнал, таму яны і прадаюць актывы ўсялякімі коштамі. Калі яшчэ ў пятніцу ўсе чакалі карэкцыі на рынку, то цяпер «самы апошні аптыміст прадае актывы», кажа экспэрт.

Праз турэцкі крызіс «цяпер назіраецца агульны выхад інвестараў зрынкаў, якія развіваюцца», упэўненая галоўны аналітык Альфа-банка Наталля Арлова. «З рублём мы цяпер знаходзімся на фундаментальным значэнні 60-70 [руб/$]. У 2014 годзе мы адхіліліся ад фундаментальнага значэння на 20%. Маштаб цяперашняй валацільнасць можа быць супастаўны», - мяркуе аналітык. Гэта не значыць, што рубель можа ўпасці найбліжэйшым часам на 20%, 20% - максімальны ўзровень адхілення на бліжэйшы год, патлумачыла Арлова. «Фундаментальных прычын для доўгатэрміновага падзення [рубля] цяпер няма», - кажа экспэрт. Але ў нас цяпер, з ейных слоў, ёсць няўдалы збег абставінаў - чаканне санкцый, прапанова адабраць у металургаў звышпрыбыткі, сітуацыя на замежных рынках, нізкая ліквіднасць.

Кантэкст

З ранішніх таргоў турэцкая ліра страціла яшчэ 11% да даляра. Падзенне турэцкай валюты адбілася на азіяцкім рынку наогул - фондавы індэкс MSCI Asia Pacific упаў на 1,6%, кітайскі індэкс "блакітных фішак" страціў 1,5%, японскі Nikkei - 1,7%, галоўны індэкс Інданэзіі - блізу 3%, паўднёваафрыканская валюта ўпала на 9,2%.

Прэзідэнт краіны Раджэп Таіп Эрдаган у выходныя прадоўжыў выступ з ваяўнічых пазіцый, абяцаючы не паддавацца фінансавым маніпуляцыям ва ўмовах «эканамічнай вайны», а таксама выказаўся супраць падпісання пагаднення з Міжнародным валютным фондам. У рамках абвешчаных захадаў стабілізацыі фінансавых рынкаў турэцкі цэнтрабанк адмовіўся падвышаць стаўку, паабяцаўшы даць «банкам усю неабходную ліквіднасць». Такая рэакцыя тлумачыцца асцярогай уладаў Турцыі з нагоды таго, што нават значнае падвышэнне стаўкі не прынясе станоўчага эфекту праз магчымасць увядзення новых санкцый з боку ЗША, распавялі крыніцы Bloomberg.

Значнае падзенне турэцкай ліры ў пятніцу (на 17%) выклікала эскалацыю напружанасці ў стасунках Турцыі і ЗША: Дональд Трамп абвясціў аб падваенні мытаў на турэцкую сталь (да 50%) і алюміній (да 20%). Неабходнасць гэтага кроку прэзідэнт ЗША патлумачыў падзеннем ліры да даляра апошнім часам і тым, што ў Вашынгтона з Турцыяй цяпер не вельмі добрыя стасункі. У апошнія тыдні Вашынгтон канфліктаваў з Анкарой праз амерыканскага пастара Эндру Брансана, якога ў Турцыі судзяць за супрацоўніцтва з прапаведнікам Фетхулой Гюленам, якога ўважаюць за адказнага за няўдалую спробу дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе, а таксама за падтрымку забароненай у краіне Рабочай партыі Курдыстана.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках