20 красавiка 2024, Субота, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асад нанёс авіяўдар па Сірыі: забітыя 40 чалавек

3
Асад нанёс авіяўдар па Сірыі: забітыя 40 чалавек
Фота: AFP / Omar Haj Kadour

Палова з загінулых - дзеці.

Пра гэта піша Express.

Цяпер блізу 60% правінцыі Ідліб кантралюецца кааліцыяй антыўрадавых груповак Хаят Тагрыр Аш-Шам. Цягам мінулага месяца прэзідэнт Сірыі Башар Асад пакляўся вярнуць сабе тэрыторыю пасля таго, як сірыйскае і расейскае войска дамаглася поспехаў у іншых частках краіны, заявіўшы: "Ідліб - гэта наша цэль".

Яшчэ 39 чалавек загінулі 12 жніўня ў выніку выбуху на складзе зброі ў Ідлібе.

Ідліб - апошні буйны раён, які ўтрымліваецца паўстанцамі, і, як чакаецца, стане наступнай мэтай сірыйскіх узброеных сіл.

Расея, Іран і Турцыя на пасяджэнні сірыйскай гуманітарнай групы паабяцалі зрабіць усё магчымае, каб пазбегнуць бітвы, якая пагражала б мільёнам цывільных грамадзян у Ідлібе, якія ўтрымліваюцца паўстанцамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках