25 красавiка 2024, Чацвер, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Івашка ўпершыню ў кар'еры увайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу тэнісістаў

Ілля Івашка ўпершыню ў кар'еры увайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу тэнісістаў
ІЛЛЯ ІВАШКА

24-гадовы мянчук набраў 559 балаў.

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка ўпершыню ў кар'еры увайшоў у першую сотню сусветнага рэйтынгу, паведамляе БелТА.

Тыдзень таму 24-гадовы мянчук займаў 125-ю пазіцыю, а затым дабраўся да 1/8 фіналу прэстыжнага турніру ў канадскім Таронта і замкнуў топ-100 рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР), набраўшы 559 балаў.

Беларус Уладзімір Ігнацік (270 балаў) знаходзіцца на 209-м месцы, Ягор Герасімаў (210) займае 264-ю пазіцыю. Узначальвае рэйтынг гішпанец Рафаэль Надаль, які ў Таронта здабыў свой 80-ы чэмпіёнскі тытул у кар'еры.

Топ-10 рэйтынгу АТР:

1. Рафаэль Надаль (Гішпанія) - 10220 ачкоў,

2. Роджэр Федэрэр (Швайцарыя) - 6480,

3. Хуан Марцін Дэль Потра (Аргентына) - 5410,

4. Аляксандр Звераў (Нямеччына) - 4845,

5. Рыгор Дзімітроў (Балгарыя) - 4700,

6. Кевін Андэрсан (ПАР) - 4535,

7. Марын Чыліч (Харватыя) - 4085,

8. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 3665,

9. Джон Ізнер (ЗША) - 3505,

10. Новак Джокавіч (Сербія) - 3445.

У рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) беларуска Арына Сабаленка займае 34-е месца (1405 балаў), Аляксандра Сасновіч на 36-м радку (1363), у Веры Лапко 66-я пазіцыя (879), Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 87-м месцы (761).

На гэтым тыдні трое з іх возьмуць старт на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Цынцынаці. У першым раўндзе Вікторыя Азаранка сустрэнецца з гішпанкай Карлай Суарэс Навара (27), Аляксандра Сасновіч згуляе са славачкай Вікторыяй Кузьмовай (56), Арына Сабаленка будзе спаборнічаць з брытанкай Ёханай Контай (39).

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Сімона Халеп (Румынія) - 8061,

2. Каралін Вазняцкі (Данія) - 6135,

3. Слоан Стывенс (ЗША) - 5727,

4. Ангеліка Кербер (Нямеччына) - 5255,

5. Каралін Гарсія (Францыя) - 4680,

6. Петра Квітава (Чэхія) - 4550,

7. Эліна Світоліна (Украіна) - 4470,

8. Гарбін Мугуруса (Гішпанія) - 4400,

9. Караліна Плішкова (Чэхія) - 4395,

10. Юлія Гергес (Нямеччына) - 3905.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках