15 траўня 2024, Серада, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд паводле «справы прафзвязаў»: суддзя ўзяла тайм-аўт

6
Суд паводле «справы прафзвязаў»: суддзя ўзяла тайм-аўт
Геннадий Федынич и Игорь Комлик
Фото: spring96.org

(Обноўлeна) У Менску прайшоў адзінаццаты дзень суда над лідарамі прафзвязу РЭП.

Разгляд крымінальнай справы старшыні Беларускага незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафзвязу РЭП Ігара Комліка доўжыцца 13 жніўня ў судзе Савецкага раёна Менска, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ім выстаўленае абвінавачванне паводле ч 2 арт 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі («ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва вялікай суме»). Працэс вядзе суддзя Марына Фёдарава.

Маніторынг судовага паседжання працягваюць весці праваабаронцы і назіральнікі ад прафзвязных арганізацый.

На судовым пасяджэнні ў панядзелак прысутнічае больш за 20 чалавек. Сярод іх - актывісты прафзвязу РЭП, грамадскія актывісты. Падтрымаць лідараў прафзвязу РЭП з Гомеля прыехаў старшыня АГП Васіль Палякоў.

Прысутнічаюць таксама праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Зміцер Салаўёў.

Суд працягвае вывучэнне рэчыўных довадаў: дыскі, флэшкі, на якіх змяшчаецца розная інфармацыя пра ўнёскі, арэнду і г.д.

Знайшлі прыходы грашовых сродкаў ад Фядыніча і Комлік на сумы больш за 1 млн рублёў за 2011 год (гэта зусім мізэрная на той час сума).

Пракурор Вадзім Казей пералічвае чэкі.

Абаронца задае пытанні Фядынічу:

- Прыход ад вас у касу РЭП?

- Унёскі збіраліся амаль ўручную. Я быў упаўнаважаным раз на месяц адпаведна чэку ў «Белінвестбанку» здымаць грошы на заробкі.

Абаронца папрасіла пракаментаваць «сяброўскія ўнёскі».

- Частка грошай здымалася і паводле ведамасцяў выплачваліся ганарары штатным работнікам. Гэта ўсё адлюстроўвалася ў бухгалтарскай праграме 1С. Гэтым займалася бухгалтэрыя.

Нечакана суддзя Фёдарава абвясціла перапынак да 10 гадзін раніцы 15 жніўня.

Першы дзень суда

Другі дзень суда

Трэці дзень суда

Чацвёрты дзень суда

Пяты дзень суда

Шосты дзень суда

Сёмы дзень суда

Дзевяты дзень суда

Дзясяты дзень суда

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках