25 красавiка 2024, Чацвер, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Барсэлона» атрымала валявую перамогу ў матчы за Суперкубак Гішпаніі

«Барсэлона» атрымала валявую перамогу ў матчы за Суперкубак Гішпаніі
ФОТА: АФІЦЫЙНЫЯ САЙТ «БАРСЭЛОНЫ»

Тытул стаў 33-м у клубнай кар'еры Ліянэля Мэсі.

Футбалісты «Барсэлоны» падолелі «Севіллю» у матчы за Суперкубак Гішпаніі з лікам 2:1. Сустрэча адбылася 12 жніўня на стадыёне «Стад дэ Танжэр» у мараканскім горадзе Танжэр. «Барсэлона» ўдзельнічала ў матчы як леташні чэмпіён і ўладальнік Кубка Гішпаніі; «Севілья» атрымала права выступіць як фіналіст Кубка краіны мінулага сезону, паведамляе РБК.

Лік у матчы ўжо на дзявятай хвіліне адкрыў паўабаронца «Севіллі» Пабла Сарабія. Першапачаткова суддзя сустрэчы не залічыў гол праз офсайд, але затым скарыстаўся сістэмай відэадапамогі арбітрам (VAR) і залічыў узяцце брамы.

«Барсэлона» адыгралася на 42-й хвіліне. Вызначыўся абаронца каталонскай каманды Жэрар Піке. На 78-й хвіліне чэмпіён Гішпаніі выйшаў наперад - Усман Дэмбеле забіў другі гол каманды, дакладна прабіўшы пад перакладзіну праз межы штрафной плошчы.

На 90-й хвіліне матчу «Севілья» магла зраўняць лік - арбітр сустрэчы прызначыў пенальці за фол на Алешэ Відаля ў штрафной «Барсэлоны». Вісам Бэн-Ёдэр ўзяўся выканаць 11-метровы ўдар, але прабіў слаба, і брамнік каталонцаў Марк-Андрэ тэр Стэген забраў мяч у рукі.

Перамога ў Суперкубку Гішпаніі стала 13-й у гісторыі «Барселоны» і шостай за апошнія дзесяць гадоў. Клуб з'яўляецца самым тытулаваным у розыгрышы гэтага трафея - на другім месцы ідзе мадрыдскі «Рэал», які здыбыў Суперкубак дзесяць разоў.

Капітан «Барсэлоны» Ліянэль Мэсі здабыў з камандай 33-і трафей і стаў самым тытулаваным гульцом у гісторыі клуба. У складзе «Барсэлоны» Мэсі дзевяць разоў перамог у чэмпіянаце Гішпаніі, восем разоў Суперкубак Гішпаніі, шэсць разоў Кубак Гішпаніі, чатыры разы Лігу чэмпіёнаў і па тры разы Суперкубак Еўропы і клубны чэмпіянат свету.

З 2018 года федэрацыя футбола Гішпаніі змяніла фармат правядзення Суперкубка краіны. Цяпер у рамках турніру гуляецца толькі адзін матч, а не два, як гэта было раней. Акрамя таго, пастанавілі правесці сустрэчу ў Марока. Таксама на матчы ўпершыню ў гісторыі гішпанскага футбола была выкарыстаная VAR.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках